Авторизация
 

На Міёршчыне выяўлены адзін з самых “валуністых” валуноў у краіне

 Наша Міёршчына багатая на каменне, не абдзелена і валунамі. Пад апошнімі разумеюць вялікія кавалкі горных парод, якія прынеслі да нас ледавікі. Гэта ўжо помнікі прыроды. Менавіта ў такой якасці рашэннем Міёрскага райвыканкама №803 ад 23 верасня 2011 года зарэгістраваны Талеркавы ў Язне, Вялікія Бяртоўшчынскі, Беразоўскі, Лупаўшчынскі, Мазылёўскі, Янопальскі, Гір’яцкі, Ражнёўскі і Сімкаў Кладавы. Які з іх самы вялікі?

Звычайна прыроднае каменне мае няправільную форму, значная частка яго хаваецца ў зямлі, таму па большасці вымярэнні прыблізныя. Інтэрнэт паведаміў: Ражнёўскі, што на беразе возера Абстэрна, мае даўжыню 2,6 метра, шырыню 2 м і вышыню 1,9 м, перыметр у 7 м, можа заважыць 13,9 тоны. Паблізу Новага Пагоста хаваецца ўдвая большы па вазе (29,6 т) з памерамі 3,3 метра на 2,9 м і на 2,2 м пры абводзе 7 м. Аднак лічылася, што самы буйны ў нашых мясцінах знаходзіцца ў Язне, таму яго суправаджаюць легенды пра Напалеона і Кацярыну Вялікую.


 Вялікі Гір’яцкі да апошняга часу быў вядомы толькі грыбнікам і ягаднікам, бо хаваўся ў зямлі. Але з будаўніцтвам Міёрскага металапракатнага завода на гэтым месцы ўтварыўся кар’ер пясчана-жвіравых матэрыялаў, і валун “з’явіўся свету” ва ўсёй сваёй велічы. Ён аказаўся прадаўгаватым кавалкам горнай пароды няправільнай формы з наступнымі прыкладнымі памерамі: даўжыня не менш за 9,2 метра, вышыня пасярэдзіне — 4 м, шырыня — да 5 м. Дакладней вымераць не ўдалося, бо ляжыць стромка.


Такім чынам, валун “Гір’яцкі Вялікі камень” бясспрэчна самы буйны на Міёршчыне. А як ён “глядзіцца” на Беларусі? Вельмі нават салідна. Раней лічылася, што самы вялікі камень нашай краіны Мазырскі з памерамі 5 на 3 метры. Але ў выданні 2011 года “Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі” самым-самым названы маналіт ля вёскі Горкі ў Шумілінскім раёне. Яго даўжыня 11 метраў, шырыня — 5,6 м, бачная вышыня 2,8-3 м. Мяркуецца, што і ў зямлі ён хаваецца не менш чым на тры метры. Тады яго вага больш за 800 тон.


На Міёршчыне выяўлены калі і не самы “валуністы” валун у краіне, то камень, які павінен стаць прадметам нашай гордасці, бо ва ўсялякім разе напрошваецца ў тройку лідараў. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта