Авторизация
 

“Паўнацэнны” юбілей камсамол адзначаў у 1988 годзе

  Апошні “паўнацэнны” юбілей камсамол адзначаў у 1988 годзе. Масавай маладзёжнай арганізацыі тады споўнілася 70. Нагодай звярнуцца да той пары стала яшчэ і тое, што многія тагачасныя члены УЛКСМБ яшчэ ў працоўным страі, хаця даўно дзядулі і бабулі. Дапамагаюць зрабіць падарожжа ў мінулае публікацыі раённай газеты, асабліва тэматычныя старонкі “Сучаснік” і “Дзённік спаборніцтва”.

 Можна сказаць, што раёнка той год пачала рубрыкай “Да 70-годдзя УЛКСМ”. Пад ёй часта публікавалі выступленні першага сакратара райкама камсамола Васіля Мядзюхі. Ён быў заклапочаны рэалізацыяй рашэнняў чарговага пленума ЦК КПСС, павышэннем ролі моладзі ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, найперш — у працоўным спаборніцтве, развіцці баявітасці школьных пярвічак і піянерскіх дружын, наогул выхаваннем маладога пакалення ва ўмовах перабудовы. Праблем па ўсіх гэтых напрамках дзейнасці хапала, але перадавікоў на рабочых месцах, у грамадскіх справах таксама налічвалася шмат. У іх ліку вадзіцель Генадзь Суравец з калгаса “Запаветы Леніна”. “Больш бы нам такіх працавітых калгаснікаў!”, — гаварыў пра яго старшыня Васіль Шастакоў.


 Партрэт Ніны Кухцінскай, намесніка галоўнага бухгалтара калгаса “Сцяг перамогі” і сакратара камсамольскай арганізацыі, занеслі на раённую Дошку гонару. А яна з мужам Міхаілам яшчэ цудоўныя спевакі, умелі цікава арганізаваць адпачынак моладзі.
На злёце маладых перадавікоў шмат добрых слоў сказана пра вадзіцеляў Валерыя Мальца з калгаса імя Кірава і Міхаіла Маляўку з “Маладой гвардыі”, які заняў першае месца ў гаспадарцы на адвозцы зерня ад камбайнаў, Юрыя Маркевіча з “Рассвета” і Валерыя Сташулёнка з “Парыжскай камуны”. Трактарыст з “1-га Мая” Пётр Зубко вызначыўся на адвозцы зялёнай масы, у ліку лепшых механізатары Рычард Вішнеўскі з “Праўды”, Юрый Бохан і Юрый Тамашэвіч з імя Чапаева, Віктар Ставінскі, Алег Станкевіч, Уладзімір Дзямешка і Анатоль Мядзелец з імя Дзяржынскага, Віктар Сцепулёнак з “Парыжскай камуны”, Уладзімір Радзішэвіч з “Ленінскага шляху”, цудоўны араты з “Кастрычніка” Леанід Машара.


 Высокіх паказчыкаў дабіваліся Наталля Вяль з кансервавага завода, Марына Шамінка з хлебазавода. Старанна працавалі медсястра з Дзісны Алена Дрыла і сувязіст Алена Дварэцкая з Дворнага Сяла, Ніна Пазняк з трыкатажнага цэха, Аляксандр Цярэшка з райаграпрамэнерга, Алена Паплаўская з РКБА, Юрый Жалняровіч з аўтапарка №15, меліяратар Леанід Крываручка.


На працоўным фронце на перадавой заставаліся былыя воіны-афганцы і шмат юнакоў пасля арміі.


 Прыкладам для тагачасных камсамольцаў служылі іх таварышы старэйшага пакалення. Сяргей Матэленак, у наступным інструктар і першы сакратар РК ЛКСМБ, успамінаў: “У складаны і трывожны пасляваенны час давялося мне ўступіць у члены УЛКСМ, а пасля ўзначаліць камсамольскую арганізацыю калгаса “Баявы партызан”. Спраў было нямала.  І галоўная з іх — гэта дапамагчы партыйнай арганізацыі, у якой налічвалася ўсяго тры-пяць членаў, вырашаць пытанні пад’ёму сельскай гаспадаркі. Мы, маладыя (а ў нас у арганізацыі стаяла на ўліку 35 чалавек) былі заняты на самых важных участках работы. Кожны не толькі добрасумленна адносіўся да сваіх непасрэдных абавязкаў, але і ўдзельнічаў у нарыхтоўцы кармоў, зборы насення шматгадовых траў… Надоўга застануцца ў памяці начныя дзяжурствы па ахове грамадскага дабра… Не было электрычнасці і клубаў, але гэта не перашкаджала змястоўнаму адпачынку моладзі. Не было ва ўсім наваколлі вёскі, дзе б не пабывалі нашы самадзейныя артысты. Па ініцыятыве камсамольцаў вёскі Сушкі стварылі літаратурны гурток. Тут абмяркоўвалі творы вядомых пісьменнікаў і паэтаў, выносілі на суд таварышаў свае першыя вершы.


Найбольш актыўнымі камсамольцамі ў калгасе “Баявы партызан” вылучаліся Мікалай Скавародка з Масеўцаў, Анатоль Качан, Тамара Сушко, Уладзімір Шэрсцень, Пётр Сушко з Сушкоў, Алена Міснік і Ніна Кудловіч з Чэрасаў, Аляксей Тычка і Серафіма Муха з Басяных”.
Сёлета камсамолу спаўняецца 100, варта памятаць кожны год і тых маладых людзей, справамі якіх напісана гісторыя арганізацыі і краіны. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА з 1988 года.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

***

 Виктория ПЕТКЕВИЧ, первый секретарь Миорского районного комитета ОО «БРСМ»:
— 29 октября исполняется 100 лет Всесоюзному Ленинскому коммунистическому союзу молодёжи. Комсомол долгое время служил школой жизни для многих поколений советских людей. Это организация внесла огромный вклад в героическую историю нашей Родины и объединила небезразличную к судьбе страны и народа молодёжь. Белорусский республиканский союз молодёжи—преемник ВЛКСМ. Наша организация существует 16 лет и сквозь годы несёт все самые лучшие комсомольские традиции. Уважаемые ветераны комсомола! Спасибо за ваш труд, патриотизм и верное служение Родине. Мы, молодое поколение, берём с вас пример и не подведём. Поздравляем со столетием Всесоюзного Ленинского коммунистического союза молодёжи! Желаем крепкого здоровья, успехов во всех делах, уюта, тепла и мира в каждом доме.

 

***

Прыемна ўспомніць камсамольскае жыццё ў нашай Язненскай СШ. З вялікім нецярпеннем чакалі дзеці чатырнаццацігоддзя, каб папоўніць рады руху актывістаў. Прыём у камсамольцы лічыўся пэўнай прыступкай сталення.


За навучальны год такіх пасвячэнняў было два — да Новага года і пасля. Прыгожа апранутыя крочылі ў такі дзень хлопцы і дзяўчаты старэйшых класаў. Ім хутчэй хацелася стаць дарослымі, рабіць добрыя справы і паказваць прыклад малодшым. Святкаванне працягвалася канцэртам і фатаграфіяй. Пачынаючы з 1970-ых гадоў штогод рабілі здымкі ўсё новых і новых камсамольцаў. Фота і сёння захоўваюцца ў школьным музеі.


Паважаныя ветэраны камсамола ўсіх пакаленняў, са святам юнацтва вас!


Всегда быть молодыми от души желаем,
Юность комсомольскую вы не забывайте,
По жизни веселей и смелей шагайте.


Ветэраны камсамольскага руху Язненшчыны Тамара КАСАТАЯ,
Лілія СПІРКОВІЧ, Алена ЧЭПІКАВА і Ірына ЮРШЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта