Авторизация
 

На здымку моладзь і камсамольцы калгаса імя Суворава

 Так у нашым юнацтве спявалі камсамольцы канца 50-х — пачатку 60-х гадоў. На здымку, які зроблены ў снежні 1958-га, моладзь і камсамольцы калгаса імя Суворава. У той час хлопцы і дзяўчаты пасля школы заставаліся працаваць у калгасе. Краіна яшчэ залечвала ваенныя раны, ім хапіла намаганняў пераадольваць вынікі разрухі і голаду.

 Мяне абралі камсамольскім сакратаром у 1957-м. Нас часта наведваў Сяргей Матэленак, спачатку інструктарам, затым — першым сакратаром РК ЛКСМБ. Гэта быў добры, спагадлівы і цікавы чалавек. Прыязджала на сходы і Маша Нікіфарава, якая працавала ў райкаме.


Так, моладзь за працу ў калгасе атрымлівала капейкі, але гэта шчаслівыя гады юнацтва. Хлопцы, звычайна па двое, былі заняты больш на гусенічных трактарах. На плугах знаходзіўся прыцэпшчык, які рэгуляваў якасць ворыва. Экіпажы спаборнічалі між сабой. Дзяўчаты працавалі ў жывёлагадоўлі. Дзейнічалі звенні па вырошчванні лёну, яны таксама спаборнічалі. Жыццё на вёсцы віравала. Праходзілі сходы, выпускалася насценгазета, ездзілі ў іншыя сельгасарцелі з канцэртамі на грузавіку.


У 1958-м у нашым калгасе пабудавалі клуб. Запомніўся камсамольскі суботнік: хлопцы ў лесе нарыхтоўвалі слупы, а дзяўчаты капалі ямы для іх устаноўкі, каб да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі ў клубе загарэліся “лямпачкі Ільіча”. Механік Сяргей Маляўка прывёз з райцэнтра на кані дызель-генератар, хаця пачалася завіруха і яму давялося заначаваць у Грэцкіх. Ён толькі ранкам дабраўся ў майстэрню. Але ўсё зрабілі своечасова. Моладзь арганізавала канцэрт, гучалі песні, танчылі да ранку. У новы будынак перавезлі бібліятэку, якая да гэтага знаходзілася ў прыватнай хаце. Хлопцы і дзяўчаты былі актыўнымі чытачамі.


 А як цікава святкавалі завяршэнне веснавой сяўбы і дажынкі восенню! У Пераслоўцы над Дзвіной рабілі сцэну. Сюды з’язджаліся на машынах з плакатамі, песнямі пад гармонік працаўнікі калгасаў імя Кірава (Узмёны), імя Суворава (Брыжынкі) і Імя Кутузава (Дрыгучы). Падводзілі вынікі спаборніцтва, ушаноўвалі перадавікоў, потым канцэрт трох сельскіх клубаў, песні гучалі да рання.


У 1961 годзе я паехала на вучобу ў спартыўную школу ў Мінск. Мяне замяніла на пасадзе сакратара няўрымслівая і працавітая Людміла Шадурская. Бібліятэкарам у Дрыгучах мне давялося праводзіць мерапрыемствы з камсамольскім сакратаром гаспадаркі Сяргеем Круком, тады ветурачом калгаса. Ён умеў працаваць з моладдзю, быў сапраўдным важаком. Часта ўспамінаю вечар паэзіі ў бібліятэцы. Чыталі вершы любімых паэтаў. Здзівіла, калі адзін з хлопцаў пачаў дэкламаваць па памяці паэму Яўгена Далматоўскага “Дабравольцы” пра камсамольцаў 30-х гадоў.


Праводзілі разам “агеньчыкі”, канцэрты, святы завяршэння палявых работ.
Нагадваю старонкі нашага юнацкага жыцця: моладзь умела працаваць, умела і адпачываць. Было як у песні: “Рядились простенько, гуляли всей гурьбой”. Радаваліся мірнаму жыццю, верылі ў лепшую будучыню.
...

Снежань 1958 года, в. Карандашы.
Анастасія СІНЬКЕВІЧ,
в. Дрыгучы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2021
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2021
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта