Авторизация
 

“Дзісна — “рай пенсіянераў” з “Кур’ера Віленскага”

 Некаторыя жыхары самага маленькага горада Беларусі сцвярджаюць, што заняпад Дзісны пачаўся пасля ліквідацыі Дзісенскага раёна ў 1959 годзе. Але гэта не так. Аб праблемах населенага пункта на Дзвіне пісала яшчэ ў міжваенны перыяд (1921-1939 гг.) польская прэса. Спашлюся на артыкулы “Разарваная Дзісна” з газеты “Ілюстраваны штотыднёвы кур’ер” і “Дзісна — “рай пенсіянераў” з “Кур’ера Віленскага” дзісенскага пісьменніка Яна Гушчы. 

Абедзве публікацыі пабачылі свет у 1935-м. Прайшло больш за 80 год, а гэтыя карэспандэнцыі вельмі нагадваюць артыкулы ў сучасных газетах пра стан Дзісны і магчымыя напрамкі яе развіцця. Так, у першым матэрыяле сцвярджаецца, што перадумовы працэсу заняпаду з’явіліся яшчэ ў ХІХ стагоддзі, калі пачалі будавацца чыгункі, якія значна паменшылі ролю гандлёвых шляхоў па рэках. Таму развіццё Дзісны, якую рэйкі мінулі, значна замарудзілася. Кароткі ўздым горада адбыўся толькі падчас Першай сусветнай вайны ў сувязі з эвакуацыяй сюды з Вільні губернскіх устаноў ды блізкасцю фронту, які патрабаваў шмат высілкаў для забеспячэння вайскоўцаў, наяўнасці шпіталяў, тылавых вайсковых часцей і іншага.


Пасля савецка-польскай вайны Дзісенскі павет захаваўся, але ўсе адміністрацыйныя ўстановы ўжо былі пераведзены ў Глыбокае. Аўтар адзначае: “Старая Дзісна паступова памірае, пазбаўленая чыгункі і павятовай адміністрацыі. У той час, як Глыбокае хутка развіваецца, то ў Дзісне, дзе было больш за 10 тысяч насельніцтва, зараз засталося ледзь пяць тысяч. У Глыбокім выдатна развіваецца гандаль і колькасць насельніцтва дасягнула 8,5 тысячы і працягвае хутка павялічвацца”.


Далей канстатуецца, што гісторыя Дзісны нагадвае гісторыю амерыканскіх гарадоў на Алясцы, якія квітнелі і развіваліся, пакуль быў бум здабычы золата. Як толькі “залатая ліхаманка” прайшла, усё знікла. Так і Дзісна, быццам які тайфун праляцеў: ёсць сляды горада, але самога горада ўжо няма. Многія дамы закінуты, без гаспадароў, іншыя напалову разбураныя, горад уяўляе сабой могілкі руін і ўспамінаў. Вокны на першых паверхах забіты дошкамі, у будынках даўно ніхто не жыве. У Дзісне можна здымаць жыллё задарма, абы толькі захоўвалася памяшканне. Арэнда вялікага будынка будзе каштаваць 15 злотых у месяц. Асабліва танныя тут прадукты харчавання. Напрыклад, цана пуда мукі ўсяго 1,3 злотага — у два разы меней, чым у вялікіх гарадах. Нядорага прадаецца летам садавіна і агародніна. Такім чынам, умовы жыцця добрыя. Слушна хтосьці назваў Дзісну “раем для пенсіянераў”. Невыпадкова ў горад перабралася некалькі ветэранаў з сем’ямі. Яны хваляць жыццё ў гэтым ціхім месцейку. Так, сапраўды добра пенсіянерам, чыноўнікам, вайскоўцам і ўсім, хто мае пастаянны прыбытак. Але якая карысць беспрацоўнаму, што можна пражыць за адзін злоты ў дзень, калі нават такую мізэрную суму тут за дзень не зарабіць. Адсутнасць якіх-небудзь значных прадпрыемстваў і рабочых месц стварае ўсеагульны застой, які толькі крыху перапыняецца сезоннымі работамі, і то за мізэрную аплату, не больш за 70 грошаў у дзень, у той час як у іншых месцах такая праца ацэньваецца ў 2-3 злотыя.


Можна здзіўляцца, але ўжо тады аўтары артыкулаў зыходзяцца ў думцы, што імпульс для развіцця горада можа даць турызм. Ян Гушча нават пералічвае магчымыя аб’екты: востраў-замак, які звязаны з імем славутага караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, капцы, што засталіся пасля войнаў з Напалеонам, маляўнічая рака Дзвіна са шматлікімі прыгожымі астравамі.


Адзначаецца, што сюды ўжо дабраліся першыя турысты на байдарках, і з гэтага часу шлях па Дзісне і Заходняй Дзвіне становіцца ўсё больш папулярным. Некаторыя даплываюць нават да Гдыні. Наваколлі Дзісны могуць здзівіць гасцей сваёй маляўнічасцю: пагоркамі і нізінамі, густымі лясамі, пераважна сасновымі, але ёсць і бярозы, асіны, рабіны, ліпы, зараслі дзікіх яблынь у былых паселішчах. Ажыўляюць краявіды бурлівыя рэчкі і рачулкі, якія праразаюць пагоркі і нізіны і ствара- юць непараўнальныя выявы.


Далей Ян Гушча паказвае значэнне для развіцця турызму Яльнянскіх балот, якія прывабліваюць незлічонымі азёрамі і багаццем флоры і фаўны. Наш зямляк апавядае пра прафесара гімназіі з Дзісны Эдварда Ральскага, які ў 1930 годзе за даследаванне балота Ельня атрымаў прэстыжную прэмію імя Федаровіча ад польскай акадэміі. Але, пішуць польскія аўтары, сапраўдны імпульс развіццю горада надало б будаўніцтва чыгункі, якая тады праходзіла за 35 км ад Дзісны (галіна Полацк-Даўгаўпілс, што праходзіла праз Боркавічы, знаходзілася за граніцай, у Савецкім Саюзе). Чыгунка садзейнічала б развіццю гандлю, асабліва лёнам і садавінай, і разнастайнай вытворчасці, зрабіла б больш зручным непасрэдна турызм.

Фота для ілюстрацыі.
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта