Авторизация
 

Чурылава, што ў назве тваёй?

 Цікавымі атрымаліся пошукі магчымага паходжання назвы вёскі Чурылава Дальняе і старой назвы Лявонпаля — Чурылавічаў. Выдзеліў некалькі варыянтаў. Завяло гэта мяне, не паверыце, у старажытныя рускія быліны.

Першая — пра слаўнага героя Чурылу Плёнкавіча. Перад намі паўстае тыповы “франт-прыгажун з тварыкам, нібы белы снег, вачамі яснага сокала і бровамі чорнага собаля, дамскі ўгоднік і заезджы Дон-Жуан”. Хутчэй за ўсё, назва вёскі звязана з гэтым імем.


Што наконт самога імя Чурыла, існуюць розныя тэорыі. Адны вучоныя кажуць, што яно паўднёварускага паходжання, бо варыянты Джурыла, Журыла, Цюрыла да гэтага часу захаваліся ў народных песнях Холмскай, Падляскай і Галіцкай Русі. У канцы 14 стагоддзя ўзгадваецца баярскі род Чурыла, з якога выйшлі заснавальнікі горада Чурылава ў Падольскай губерні. Па меркаванні акадэміка Весялоўскага, імя Чурыла ўтварылася ад старарускага Кюрыл-Кірыл. Акадэмік Сабалеўскі прапаноўваў іншую тэорыю: Чурыла — памяншальнае ад Чураслаў. А Усевалад Мілер лічыў, што на пераход “к” у “ч” магла паўплываць лацінская форма Cyrillus.


На карысць славянскага паходжання выступае акадэмік Развадоўскі, спасылаецца на асабістае імя Czurzyldo. Форма Шчурыла — вытворнае ад Чурыла пад уплывам слова шчурыць.


Д. Равінскі называем Чурылу “волатам Алёшкавай масці, бабіным спакуснікам”. Дадае, што “Чурылу асабліва шанаваў Пётр I, у яго ўсе чыны ўсешуцейшага сабора зваліся Чурыламі, з рознымі прыбаўкамі”.


Яшчэ магчыма, што Чурыла ўтварылася ад скарочанага імя Чура — Чурыслаў, абаронца Русі. Або чурылка — казадой (начная птушка блізкая атраду соў).


Назва Чурылава магла ўтварыцца і ад дзеяслова чурыць — ліць струменем з гукам “чыр-р”.
У мінулым Чурам называлі мяжу, грань. Сапраўды, Чурылава Дальняе і Чурылавічы (Лявонпаль) большую частку часу знаходзіліся ля граніц— спачатку ВКЛ, Рэчы Паспалітай, затым Расійскай імперыі, Рэспублікі Беларусь.


Чур — край, ліміт, мера. Напрыклад, не ідзі за чур. Чур як прыслоўе і выклічнік выказвае ўмову, дамаўленне, забарону, патрабаванне. Ставіць штосьці правілам, законам, мяжой.


У гэтым выпадку варыянтаў паходжання назвы вёскі шмат. Кожны можа выбраць для сябе той, што спадабаўся. І хаця яны не падобныя адзін да аднаго, тым больш цікава іх вывучаць.

Фота з вёскі Чурылава (Бліжняе). Вясна 2018 год.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 октября 2021
Денис, Дмитрий, Ефим, Иван, Лукьян, Афанасий, Семен

Именины 27 октября 2021
Игнатий, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Назар, Николай, Петр, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта