Авторизация
 

Сіцькова: тоўсты, багаты або ва ўцёках

 Неяк знаёмы папрасіў мяне даведацца пра паходжанне назвы аграгарадка Сіцькова. Спадзяюся, дапамог яму ў гэтым.

ЗНАЙШОЎ два варыянты. Першы — ад прозвішча жыхароў, Сіцько (Сіцькоў), утворанага ад мянушкі. У славян здаўна існавала традыцыя даваць іх чалавеку дадаткова да імені, якое атрымлівалі пры хрышчэнні. Гістарычна гэта лёгка патлумачыць. Данское казацтва складалася з смелых і незалежных удальцоў, якія не хацелі жыць у залежнасці ад князёў і баяр, таму беглі з цэнтральных рускіх земляў. У мэтах бяспекі многія прыхоўвалі сваё паходжанне і імя пры хрышчэнні. Тады і ўзнікла шмат мянушак, якія пазней сталі асновай для прозвішчаў.
У прыватнасці, Сіцько вядзе пачатак ад адпаведнай мянушкі. Тут галоўную ролю адыгралі індывідуальныя прыкметы чалавека: знешнасць, манера паводзін, унутраныя якасці. Спадчыннасць — паходжанне з пэўнай мясцовасці і сям’і — адносіліся на другі план.


ХУТЧЭЙ за ўсё, мянушка Сіцько ўтварылася ад слова “сіць”. У перакладзе з украінскай мовы — тлушч. Верагодна, чалавек ужываў шмат такой ежы. Акрамя таго, мог быць поўным. Раней такія мянушкі не лічыліся крыўднымі і часта сведчылі пра дастатак.
“Сіць” можа азначаць і сытасць. Верагодна, што такі чалавек меў добры апетыт.


Ёсць яшчэ версія, што прозвішча пайшло ад назвы ракі Сіць на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі, у Цвярской і Яраслаўскай абласцях.


Пазней мянушка Сіцько, якую спачатку далучалі да імені, што давалася ў спадчыну, поўнасцю яго замяніла. І ў паўсядзённасці, і ў афіцыйных дакументах. У выніку ўтварылася прозвішча.


СІЦЬКОВА маглі назваць і па імені першага пасяленца — Сіцько або Сідзько — вытворнага ад Ісідора.
Дакладна цяпер высветліць немагчыма. Аднак лічу, што гэтыя варыянты маюць права на жыццё.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Госці краін

free counters
Партнеры сайта