Авторизация
 

Некаторыя звесткі пра вёскі Міёршчыны ў 1610-ых гадах

 Нядаўна на сайце быў змешчаны артыкул Вітольда ЕРМАЛЁНКА пра некаторыя вёскі Міёршчыны ў 1757 годзе. Захаваліся таксама звесткі пра шэраг населеных пунктаў за 1610-ы, хаця і не такія падрабязныя. Там указваецца плошча сялянскай зямлі ў валоках (нагадаю, валока — гэта 23,86 га), на той час асноўнай адзінкі вызначэння падаткаабкладання. Па ёй хаця б прыблізна можна вылічыць колькасць двароў і жыхароў, калі сыходзіць, што ў сярэднім сялянскі надзел складаўся з паўвалокі, а ў хаце жыло па пяць-сем чалавек.

Спасылаюся на дакумент “З запісу ў кнізе Браслаўскага земскага суда аб насільным зборы стацыі з сялян Браслаўскага павета салдатамі роты пана Я. Фэрэндзберка” за 2 кастрычніка 1610 года (глядзіце кнігу “Памяць”, стар. 74). “Інтэрнацыянал” з “курлянчыкаў” і “ліфлянчыкаў” — прыбалтыйскіх немцаў, шведаў, “лотвы”, як тады называлі латышоў, абрабаваў мясцовае насельніцтва на грошы, часткова на курэй, гусей і масла. Для нас карысна, што ёсць назвы пацярпелых вёсак.


Вось Янкавічы, так раней называлі Янова, дзе з паўтары валокі ўзялі 10 злотых. Можна лічыць, што на той час у вёсцы налічваліся прыкладна тры двары і жыло 15-20 чалавек. У сяле Баркі, дзе нядаўна памёр апошні жыхар, з двух валок ваякі паймелі 20 злотых. Значыць, на той час магло быць у трох-чатырох дварах 20-25 чалавек. У Ігнатавічах (па сучаснаму Ігнаціках?) самаўпраўцы з трох чвэрцяў валокі ўзялі чатыры злотыя 20 грошаў — абрабавалі адзін ці два двары з 5-10 насельнікамі. Зараз там жыве больш сяльчан.


У сяле Нівю (Ніўнікі?) — чатыры валокі і 24 злотыя. Лічбы даюць падставу меркаваць пра восем двароў і каля 40 жыхароў. У Пераброддзі з 2,5 валокі ўзялі 27 злотых, можна весці гаворку пра пяць двароў і каля 30-35 сяльчан. Не большымі з’яўляліся Гоўцы, дзе таксама з 2,5 валокі пабор склаў 21 злоты. Цяпер такой вёскі зусім няма.


Самі можаце падлічыць колькасць двароў і жыхароў, калі ў Забор’і з адной валокі ўзята шэсць злотых, у Мілейках з трох чвэрцяў — пяць, Хараброве—з паўвалокі тры злотыя, у Красным — з дзвюх валок 20 злотых. Яшчэ ў спісе названы вёскі Чэрнева, Баранавічы, Радзевічы, Слабада, Глебуны, Люцевічы, засценак Маслаўскі, сяло Дзеткавічы. Толькі дзе яны знаходзіліся, цяпер сказаць цяжка, магчыма, за межамі сучаснага раёна.

Фота для ілюстрацыі з інтэрнэта.
Людвік АЖЭЎСКІ,
краязнаўца.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта