Авторизация
 

Назвы вёсак Чапукі, Манякова, Канахі. Адкуль яны?

 Гісторыя паходжання назваў некаторых населеных пунктаў нашага раёна звязана з прозвішчамі людзей і сем’яў, якія там жылі. Прыклад таму — аграгарадок Чапукі, вёскі Манякова і Канахі.

Упэўнена магу сказаць, што назва Чапукі ўтварылася ад прозвішча. Чапук або Чапукоў у палове выпадкаў мае рускае паходжанне, у 5% — украінскае, у 10% — беларускае, у 30% — паходзіць з моў народаў Расіі: татарскай, мардоўскай, башкірскай, бурацкай, у 5% — з балгарскай або сербскай. У любым выпадку прозвішчы ўтвораны ад імені, мянушкі, роду заняткаў або месца жыхарства дальняга продка па мужчынскай лініі.


Прозвішчы Чапук і Чапукоў не распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін. Згодна з дарэвалюцыйнымі пратаколамі, іх носьбіты былі важнымі персонамі з славянскага ноўгарадскага баярства ў XVII-XVIII стагоддзях, мелі ўладу і ўшанаванні. Першыя ўспаміны пра іх можна ўбачыць ва ўказальніку жыхароў Русі ў перыяд праўлення Івана Грознага. У яго захоўваўся рэестр паважаных і лепшых прозвішчаў, якія давалі набліжаным у выпадку асаблівых заслуг або ўзнагарод. Таму яны рэдкія.


Калі вёска Манякова пайшла ад прозвішча, то гэта Маняк і Манякоў. Яны яшчэ сустракаюцца ў нашым раёне. Утвораны ад дыялектнага слова “моня” — жывот, страўнік. Магчыма, што Маняком называлі поўнага чалавека. У разанскіх гаворках гэта ялавічны, авечы сальнік, асабліва ў ежы, з грэчневай кашай. Тады прозвішча мог атрымаць аматар такой стравы.


Прозвішча Канах утворана ад Кан. У некаторых дыялектах тах называюць індыка. Верагодна, што заснавальнік рода чымсьці нагадваў птушку знешне ці па характары. Нярэдка індыкамі называлі ганарлівых, фанабэрыстых людзей. Або чалавек мог разводзіць птушку ці гандляваць ёй.


Яшчэ кан — дыялектны варыянт слова “хан”. У перакладзе са старажытнацюркскага азначае “ўладар”.
Трэці варыянт — ад імені Кан, скарочанае ад Кандыд. На старажытнарымскім азначае “белы, беласнежны”.

Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта