Авторизация
 

Якія медальёны смерці знаходзілі на нашых салдатах?

 Рэчы з сумным прызначэннем. У прастамоўі іх называюць медальёнамі смерці. Гэта асабістыя знакі вайскоўцаў, з дапамогай якіх маглі ўстанавіць асобу загінулага ў баях салдата.

Каробачка, пенал, гільза

САЛДАЦКІ смяротны медальён у Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ўвялі ў 1925 годзе. Меў выгляд плоскай бляшанай каробачкі (“ладанкі”, як у арміі царскай Расіі) памерам 50х33х4 з вушкам для шнура, каб насіць на шыі. Унутр укладалі стандартны бланк ці проста кавалачак паперы з інфармацыяй пра ўладальніка. Указвалі прозвішча, імя, імя па бацьку, год і месца нараджэння, воінскае званне, якім ваенкаматам прызваны, групу крыві, адрас сям’і, прозвішча, імя і імя па бацьку кагосьці з родных. Найменне воінскай часці абазначаць забаранялася. Медальёны выдавалі ўсім залічаным на службу, незалежна ад роду войск.


 НОВЫЯ медальёны з’явіліся ў 1941 годзе. Замест негерметычных бляшаных каробачак сталі выкарыстоўваць тэксталітавыя ці эбанітавыя шасці/васьмігранныя або круглыя цыліндрычныя пеналы. Іх даўжыня — 50 мм, шырыня — 14 мм, унутраны дыяметр — 8 мм. Спецыяльны бланк ці звычайную запіску складалі ў двух экзэмплярах. Адзін у выпадку гібелі вайскоўца накіроўвалі ў канцылярыю часці, другі заставаўся на целе. Падчас вайны выраблялі іншыя формы капсул. Сустракаюцца самаробныя медальёны, для якіх выкарыстоўвалі гільзы.


 АФІЦЫЙНА медальёны выдавалі з сярэдзіны 1941 года да канца 1942-га. У астатні перыяд вайны ваеннаслужачыя насілі іх па ўласнай ініцыятыве. Прычым многія не ўкладалі ў яго запіску, бо лічылі гэта дрэннай прыкметай.


Жэтон, падзелены напалову

ГІСТОРЫЯ апазнавальных знакаў у нямецкіх салдат пачынаецца з 1866 года ў перыяд аўстра-прускай вайны. Нават самыя дысцыплінаваныя вайскоўцы выкідвалі свае біркі. Афіцэры змаглі іх пераўпэўніць: асабісты знак — гарантыя для родных салдата атрымаць пенсію ў выпадку яго гібелі. З 1869 года кожны насіў пад уніформай на шнуры прамавугольны са злёгку закругленымі вугламі бляшаны знак з указаннем часці і нумару ўладальніка знака ў спісах гэтай часці.


Салдатам жэтоны выдавалі бясплатна, афіцэры іх куплялі. На афіцэрскіх знаках указвалі прозвішча, званне і вайсковую часць. З 1878 года знакі з прамавугольных ператварыліся ў авальныя.


 ПАМЕРЫ не рэгламентаваліся. Толькі ў 1915 годзе ўстанавілі адзіны — 70х50 мм. З 1917-га надпісы на знаках дубліравалі на верхняй і ніжняй паловах. За адсутнасць жэтона пагражала дысцыплінарнае пакаранне. Новы выдавалі адразу.


Схему фіксацыі фактаў гібелі нямецкіх салдат адпрацавалі яшчэ ў 1917 годзе. Асабісты знак разламвалі напалову. Верхнюю частку пакідалі на целе, ніжнюю накіроўвалі ў Берлін. Падчас Другой сусветнай вайны надпісы выглядалі так: скарочаная назва воінскай часці, асабісты нумар і група крыві. Прычым групу крыві сталі абавязкова ўказваць з 1941 года.


ЗА ГАДЫ Другой сусветнай вайны больш за 15 мільёнаў чалавек, што служылі ў Вермахце, атрымалі асабістыя знакі. Некаторыя — неаднаразова пасля страты. Дарэчы, калі жэтон губляўся па віне ўладальніка, за новы даводзілася заплаціць.


Аляксандр РЫНКЕВІЧ,
супрацоўнік музея.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта