Авторизация
 

Агляд музея з залы "Дзісна гістарычная"

 У гэтага музея няма асобнага будынка і штатных супрацоўнікаў. Дваццаць год таму яго стварылі педагогі былой школы-інтэрната, нераўнадушныя да мінулага дзісенскіх ваколіц. За гэты час тут пабывала амаль дзевяць тысяч наведвальнікаў.

 — Аглядавую экскурсію пачынаем з залы “Дзісна гістарычная”. Наведвальнікі могуць меркаваць, што тут экспанаты з далёкай пары. Гэта не зусім так. Разам з прадметамі даўніны прадстаўлены сучасныя фотаздымкі, работы таленавітых землякоў. Такім чынам імкнёмся перадаць сувязь мінулага і цяперашняга.


ПРА музей расказвае Вольга Смаршчок. Яна загадвае філіялам раённага Цэнтра дзяцей і моладзі і па патрэбе душы займаецца музейнай справай з Алай Майсяёнак, настаўнікам-дэфектолагам Дзісенскай СШ. У мінулым абедзве працавалі ў школе-інтэрнаце і разам з калегамі паклалі пачатак музею.


— Збор экспанатаў распачалі ў сярэдзіне 90-х. Ладзілі экспедыцыі па горадзе і ваколіцах. Распытвалі мясцовае насельніцтва пра рэчы, што заваляліся на гарышчы, — успамінае Вольга Аляксандраўна. — Ідэя стварыць музей належыць Але Пятроўне Майсяёнак, яна была намеснікам дырэктара школы-інтэрната. Яе падтрымалі кіраўнік установы Тамара Міхайлаўна Сачыўка, настаўнік гісторыі Леў Мікалаевіч Фурсаў. Дапамагалі збіраць экспанаты бібліятэкар Вольга Вадзімаўна Сіцько, настаўніца гісторыі Людміла Уладзіміраўна Калачова.


 ПЕРШЫ адрас музея — адзін з пакояў у спальным корпусе. Затым было пяць пераездаў. Экспанаты перавозілі літаральна на тачках. Каб зрабіць рамонт, шукалі падтрымкі ў спонсараў. З 2011 года месцам прапіскі музея стаў вучэбны корпус былой школы-інтэрната. Размясціўся на другім паверсе разам з філіялам Цэнтра дзяцей і моладзі. 


 Колькі разоў ні завітаеш у музей, даведаешся штосьці новае. Бачыла і стогадовы стул з вясельнага гарнітура, і гадзіннік з боем з Арлоўскага завода, якому сёлета споўнілася восемдзесят год, і патэфон з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Раней не звяртала ўвагу на стэнд з выявамі гербаў. Аказваецца, не толькі ладдзя значылася ў гарадской сімволіцы. Так, у 1796 годзе ў верхняй частцы герба Дзісны размяшчаўся герб Мінскі з выявай Божай Маці і анёлкаў, а ў ніжняй — залаты сноп ільну, паколькі расліну ў вялікіх аб’ёмах вырошчвалі ў гэтай мясцовасці. З 1845 года на верхняй частцы герба — коннік з узнятым мячом (віленскі герб).  Заўважыла чорна-белы здымак дзісенскага моста. На ім значыцца дата—27.04.1931 года. У тую вясну горад зведаў сур’ёзную паводку. Як бачна на фота, рака Дзісна паднялася да самага моста. Здымак з сямейнага архіва перадалі ў музей мясцовыя жыхары.


ПАПАЎНЯЮЦЦА экспанатамі залы. Пакуль іх шэсць. Пра старажытную пару і гады Вялікай Айчыннай вайны расказвае пакой “Дзісна ад старажытнасці да 40-х ракавых”. І цяпер даносіцца рэха мінулага. Напрыклад, каменную сякеру канца 14 стагоддзя ў 2011 годзе знайшоў на сваім агародзе дзісенец.


— Калі прынёс знаходку ў музей, сам здзіўляўся. Маўляў, столькі год вясной агарод перакапваў і толькі цяпер такую рэч заўважыў, — прыгадвае Вольга Смаршчок.


 На этнаграфію і быт Дзісеншчыны адведзены дзве залы. Кросны, гліняныя збаны, вышытыя ручнікі, лазовая мэбля, абутак і шмат чаго іншага цікава паглядзець і дарослым, і дзецям.


 — У нас часта бываюць экскурсіі са школ, — заўважае Вольга Аляксандраўна. — Кажуць, прыцягнуць увагу сучасных дзяцей да музейных экспанатаў складана. Проста патрэбны іншы падыход. Пытаюся: “Ведаеце, як выглядалі першыя пральная машына ці бесправадны прас?” Бачу зацікаўленасць у вачах і паказваю металічную пральную дошку і прас, куды насыпалі вугалі.


ТРЭЦЮЮ кнігу для наведвальнікаў вядуць у музеі. Знаёміцца з гісторыяй дзісенскіх мясцін прыязджаюць не толькі жыхары раёна. У мінулым годзе сустракалі гасцей з амерыканскага штата Каларада. Два гады таму завітаў пажылы аўстрыец з сынам і ўнукамі. Вырашыў правесці іх сваім баявым шляхам.  Пра музей даведаліся праз турфірму. Калі ў зале “Яўрэйская суполка ў гісторыі горада” перакладчык перавёў расповяд экскурсавода, госць стаў на калені перад стэндам з прозвішчамі расстраляных у вайну яўрэйскіх сем’яў.


— З розных крыніц даведваюцца пра нас. Адны ўбачылі фота- здымкі ў сацыяльных сетках, другім знаёмыя расказалі, — гаворыць Вольга Смаршчок і жартам дадае: — У час высокіх тэхналогій самым аператыўным сродкам інфармацыі застаецца “сарафаннае радыё”.


У ПЛАНАХ энтузіястаў атрымаць для музея званне народнага. Для гэтага ў вольны ад асноўных абавязкаў час працуюць з дакументацыяй, падрабязна вывучаюць патрабаванні, гасцінна сустракаюць новых наведвальнікаў. Колькасць апошніх павінна перавысіць дзесяць тысяч. 

Фота аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта