Авторизация
 

Міёршчына ўваходзіла ў склад Дзісненскага павета Віленскай губерні

 У наступным годзе ў Беларусі адбудзецца чарговы перапіс насельніцтва. А вось першы, тады першы ўсерасійскі, у нашай мясцовасці прайшоў у 1897-ым. Тады Міёршчына ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Віленскай губерні разам з цяперашнімі Шаркаўшчынскім і Глыбоцкім раёнамі, часткамі Пастаўскага, Браслаўскага і Докшыцкага. На гэтых абшарах налічвалася 202217 жыхароў. У павятовай Дзісне пастаянна пражывала 6686 чалавек, у пазаштатнай Друі — 4688. 

Нацыянальны склад насельніцтва павета быў наступны: 81,5% — беларусы, 10% — яўрэі, 6% — расіяне, 2,4% — палякі. Яшчэ налічвалася 690 літоўцаў, 210 татар, 195 латышоў, 99 немцаў, 23 украінцы, 9 армян, 3 цыганы, 2 караімы, 1 чэх і 1 францужанка. Непасрэдна беларусы жылі па большасці ў сельскай мясцовасці. Сярод гараджан Дзісны было 68% яўрэяў, у Друі — прыкладна 60%, пераважалі яны ў мястэчках Глыбокае, Паставы, Варапаева, Докшыцы.


З прыкладна 12 тысяч расіян амаль 10 тысяч адносіліся да старавераў. Рэшта — чыноўнікі і вайскоўцы. З 4,5 тысячы палякаў больш за палову з’яўлялася шляхтай, а сялянамі толькі 0,25% (каля 500 чалавек). І то ў заходніх валасцях. Сярод мяшчан іх было каля 5%. Большасць гэтага саслоўя складалі яўрэі.


Варта адзначыць, што графы “нацыянальнасць” у матэрыялах перапісу 1897 года не было. Вызначалася “родная мова”, а гэта не заўсёды адпавядае нацыянальнаму складу насельніцтва. Што да веравызнанняў, то 52% жыхароў павета лічылі сябе праваслаўнымі. Яны пераважалі ва ўсіх валасцях, акрамя заходніх Пастаўскай, Друйскай, Богінскай, Іказненскай, Пагосцкай і Міёрскай. Католікаў налічвалася прыкладна 32%, потым ішлі іудзеі — 10%, стараверы — 4,5%. Мусульман выяўлена 210 чалавек, лютаран — 169, армяна-католікаў — 9, рэфарматаў — 3.


Ва ўсёй Віленскай губерні з 1590207 жыхароў беларусы складалі 56,05%. Кампактна яны месціліся ў Вілейскім павеце — 92%, Дзісенскім — 81,5%, Ашмянскім — 78%, Лідскім — 72%. Менш іх было ў Свянцянскім — 47%, Віленскім (без самой Вільні) — 42%, зусім мала ў Троцкім — 16%. Літоўцы пераважалі толькі ў Троцкім павеце — 58%, калі ўсяго па губерні — 17,58%, а ў Дзісенскім — 0,15%.


Непасрэдна ў Вільні, тады губернскім цэнтры, 40% жыхароў складалі яўрэі, 30,1% — палякі, 20,9% — расіяне, 4,2% — беларусы, 2,1% — літоўцы, 1,5% — немцы, 0,5% — татары, 0,3% — украінцы, па 0,1% — латышы і караімы.


Сярод дваранства па губерні прыкладна палова з’яўлялася палякамі, трэць — беларусамі (сярод беларускага насельніцтва гэта толькі 1%!), 10% — расіянамі, 4% — літоўцамі, хаця на Дзісеншчыне ўсё ж беларуская шляхта пераважала.


Калі падыходзіць да ацэнкі занятасці насельніцтва з пункту гледжання роднай мовы, то больш за 90% беларусаў і літоўцаў былі земляробамі. Расіян і палякаў працавала на зямлі крыху больш за палову, зусім мала — яўрэяў, бо ім займацца сельскай гаспадаркай у Расійскай імперыі забаранялася. Затое гарадская буржуазія ў асноўным была яўрэйскай.


І яшчэ пра беларусаў. Яны складалі толькі каля 1% гараджан губерні. Сярод 2630 купцоў іх было ўсяго пяць — 0,2% разам з сем’ямі. Патомнымі і асабістымі ганаровымі грамадзянамі названы 2048 чалавек, у тым ліку 251 беларус, гэта ўжо 12%. І ўсё ж звесткі перапісу 1897 года даюць падставы сцвярджаць, што ў той час беларусы з’яўляліся сялянскай, сельскагаспадарчай нацыяй.

Фота карты з інтэрнэта.
Людвік АЖЭЎСКІ,
краязнаўца.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта