Авторизация
 

У Міёрскім Доме культуры ствараюць “Бессмяротны полк”

 Трэцяя частка календара афарбавана ў чырвоны колер. Выхадныя і святы. Яны ёсць у нас дзякуючы аднаму майскаму дню. Гэты дзень аплочаны мільёнамі чалавечых жыццяў, выплаканы рэкамі слёз, нашэптаны тысячамі малітваў, асветлены непахіснай верай. Дзень Перамогі. 

— Сёлета на мітынг пайду з партрэтамі дзядулі і прадзедаў, — сказаў муж, гледзячы на чорна-белыя здымкі ў пакоі на сцяне. — Прапаную сябрам і знаёмым узяць фота сваіх родных, якія ваявалі, партызанілі, былі вязнямі.


— Вельмі добра, — падтрымала яго. — Трэба яшчэ зрабіць партрэт маёй бабулі.


Пасля даведаліся, што ў раённым Доме культуры ствараюць “Бессмяротны полк” да Дня Перамогі. Усіх, каму дарагая памяць пра родных, якія прайшлі дарогамі вайны і вытрымалі яе выпрабаванні, чакаюць на святочным шэсці з партрэтамі і фотаздымкамі.


 ІДЭЯ “Бессмяротнага палка” належыць групе журналістаў з расійскага горада Томска. Яны заўважылі, што ўсё менш ветэранаў удзельнічаюць у вулічных шэсцях і вырашылі, што так не павінна быць. Героям, якія здабывалі Перамогу, трэба бачыць свята. Няхай з фотаздымкаў. Журналісты прыгадалі яшчэ савецкую традыцыю, калі людзі прыносілі фота сваіх родных да мемарыялаў. 9 мая 2012 года па вуліцах Томска ўпершыню прайшоў незвычайны полк. Нашчадкі ўдзельнікаў вайны неслі ў руках іх фотаздымкі. У хуткім часе акцыя набыла міжнародны маштаб. У 2016 годзе “Бессмяротны полк” ішоў у сарака двух краінах свету.

З кожным годам дзень 9 Мая аддаляе гора вайны і набліжае памяць пра тых, хто жыў, змагаўся і верыў. Для іх назаўсёды ёсць месца ў святочным страі.

 У ГІСТОРЫІ кожнай беларускай сям’і ёсць глава “Вялікая Айчынная вайна”. У адных займае цэлы том, у іншых распісана на некалькі старонак. Памятаць і перачытваць змест гэтай главы — абавязак кожнага пакалення. Цяпер вельмі шкадую, што школьніцай няўважліва слухала расповяды маёй бабулі Ніны пра яе ваеннае дзяцінства. У памяці ўсплывае толькі некалькі фраз. Бабуля Вольга ў 13 год разам з сям’ёй трапіла на прымусовыя работы ў Германію. Без малога на два гады. Пра той час яна не расказвала. Быў вязнем дзядуля мужа Якаў. Запісаны ўспаміны. Пра баланду, якой кармілі зняволеных, і пастаяннае пачуццё голаду. Пра бульбяное шалупінне, якое кралі са сметніка, і за што пасля пакаралі халодным душам на марозе. Застаўся на памяць шрам ад укусу аўчаркі. Прадзядулі Сямён і Уладзімір змагаліся на франтах. Адзін служыў у польскай арміі Андэрса. Другі пасля палону ваяваў у савецкім войску.


ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ — свята агульнае і сямейнае адначасова. Тых, хто ведае яго сапраўдную цану, становіцца ўсё менш. Для іх застаецца месца ў святочным страі — у нашых руках, што трымаюць фотаздымкі. “Бессмяротны полк” — гэта пакаленне, чый лёс непарыўна звязаны з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта салдаты і работнікі тылу, партызаны і вязні канцлагераў, дзеці, якія былі вымушаны дачасна стаць дарослымі. Гэта нашы родныя і блізкія, якія ахвяравалі сабой і трымалі неймаверны ўдар, каб былі шчаслівыя мы. Яны павінны бачыць свята. Няхай з фотаздымкаў.

Фота з сямейнага архіва.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта