Авторизация
 

На могілках спаленых вёсак заўважыў шыльду "Вёска Сухавержа, Міёрскі раён"

 У мемарыяльным комплексе "Хатынь", што непадалёк ад Лагойска Мінскай вобласці, на могілках спаленых вёсак заўважыў шыльду "вёска Сухавержа, Міёрскі раён". Значыць, памяць аб трагедыі жывая і застанецца з намі навечна. Сухавержа — невялікі населены пункт у Міёрскім сельсавеце. Тут не больш за 10 жыхароў. Праз вёску праходзіць шлях на балота рэспубліканскага гідралагічнага заказніка "Ельня". 

Напэўна, нямногія ўспомняць, а некаторыя і не ведаюць пра трагічны лёс вёскі. Яе гісторыю можна параўнаць з беларускімі вёскамі Дальва, Шунеўка, Хатынь. Сухавержа — сястра Хатыні, аднак ёй пашанцавала больш.

Даследуючы адкрытыя дадзеныя сайта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, знайшоў базу спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак. Выявіў населеныя пункты нашага раёна, якія найбольш пацярпелі.


Па матэрыялах сайта, а яны пастаянна ўдакладняюцца і дапаўняюцца, на Міёршчыне за гады вайны пацярпелі 34 вёскі. Большую іх частку спалілі. 17 населеных пунктаў страцілі жыхароў. Найбольшыя ахвяры сярод разбураных і спаленых панесла менавіта Сухавержа.
Падчас вайны Сухавержа (Сухавежа) уваходзіла ў склад Міёрскага раёна, які толькі нядаўна ўтварыўся, Вілейскай вобласці. Мела 30 двароў і 86 жыхароў. Сярэдняя па тагачасных мерках вёска.
Вайну мясцовыя жыхары сустрэлі ў вёсцы. Спадзяваліся, што ім нечага баяцца і ніхто не сунецца ў іх краі. Побач балота, а галоўныя трасы і чыгунка далёка. Тут жа сваю дзейнасць разам з мясцовымі жыхарамі вялі партызаны. Як і да вайны, людзі сеялі зерне, вырошчвалі агародніну, трымалі хатнюю гаспадарку. Дапамагалі правізіяй партызанам.


Мірнае жыццё жыхароў Сухавержа парушылі ў верасні 1943 года. Прыйшлі нямецкія салдаты. Яны даведаліся, што ў вёсцы хаваюцца партызаны. За дапамогу ім нацысты нікога не пашкадавалі. У выніку нечалавечых дзеянняў Сухавержа згарэла разам з яго жыхарамі. Згодна з дадзенымі, пацярпелі ўсе 30 дамоў. Забітымі лічацца 60 чалавек, у тым ліку дзеці. Цудам уратаваліся каля дзясятка жыхароў, якія збеглі ў лес.


Па апублікаваных дадзеных Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прадстаўленых фатаграфіях палітхарактарыстыкі Міёрскага раёна на 01.04.1944 года і журнале ўліку баявой дзейнасці групы, Сухавержа, як і многія іншыя вёскі на Міёршчыне, спалілі не пазней за 3 кастрычніка 1943 года.


У пасляваенны час вёску адрадзілі. Сёння, хутчэй за ўсё, не засталося жывых сведкаў тых далёкіх трагічных падзей. Магчыма, іх дзеці, унукі могуць расказаць нам гісторыі выратавання сваіх родных з ахопленага полымем Сухавержа.


Вы спытаеце, чаму я зацікавіўся гісторыяй роднага краю або забытай трагедыяй больш чым сямідзесяцігадовай даўніны? Мне неабыякавы лёс раёна, яго мінулае, сённяшні дзень і будучае. Мы, маладыя, павінны памятаць гераічныя подзвігі сваіх продкаў. Яны змагаліся дзеля таго, каб мы жылі ў міры і згодзе. Каб рабілі нашу зямлю больш прыгожай, расцілі дзяцей і ўнукаў. І не баяліся за іх будучае.
Мы памятаем, мы ганарымся!

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта