Авторизация
 

Беларускія і літоўскія вёскі на Міёршчыне

 На тэрыторыі раёна пераважаюць беларускія назвы вёсак, азёраў і рэк. Радзей сустракаюцца тыя, што на першы погляд здаюцца роднымі. Але потым даведваешся пра іх замежнае паходжанне. Часцей гэта польскія, татарскія і балта-літоўскія назвы. Больш падрабязна разгледзім апошнія.

У нашым раёне захаваліся сляды пражывання народаў балцкай групы. Не толькі ў старажытных курганах, але і ў назвах некаторых вёсак. Часцей яны сустракаюцца ў пагранічных раёнах з сучаснай Літвой і Латвіяй на паўночным захадзе Беларусі. Там праходзіла граніца рассялення балцкіх народаў і славянскага насельніцтва.


Падобныя на літоўскія назвы ёсць і далей да цэнтра нашай краіны. Але менавіта ў памежжы можна сустрэць цікавыя назвы: Жойдзішкі, Міхалішкі, Гервяты, Беняконі, Гайдуцішкі.


Адметнай асаблівасцю такіх назваў з'яўляюцца іх канчаткі. Нашы "родныя" заканчваюцца на -ава, -чыкі, -цк, -кі, -эя. Субачава, Сілава, Лількі, Літоўчыкі.


Большасць літоўскіх назваў маюць канчаткі -ішкі (ішкіс), -яны, -аны, -ані, -оні, -йоні, -шты, -ненты, -яты, -аты, -еты, -юны, -уны, -елі, -унцы, -нены, -алі, -олі, -іні, -іны, -анты. Іншыя сустракаюцца радзей.


У нашым раёне ёсць Шалціны, Клімяты, Гір'яты, Гізуны, Вісяты, Бяляны, Ліпанты, Яўцерашкі. Іх аб'ядноўваюць канчаткі, якія сустракаюцца ў балта-літоўскіх назвах. Аднак не ўсе яны могуць быць літоўскімі. Скакуны, Рэкуны, Петкуны, Пестуны, Каўзаны, Драгуны утварыліся, хутчэй за ўсё, ад слоў і прозвішчаў на -ун, -ан. Яны не маюць замежнага паходжання.


P.S. Па выніках першага перапісу ў Расійскай Імперыі за 1897 год на тэрыторыі Дзісенскага ўезда пражывалі 703 літоўцы. Гэта 0,3 працэнта ад усяго насельніцтва. Большасць іх продкаў жылі там стагоддзямі. Мяркую, што і на тэрыторыі нашага раёна добра суседнічаюць літоўцы і беларусы.


Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта