Авторизация
 

Зінаіда Сініцына — вядомы ў Міёрскім раёне чалавек

 Зінаіда Пятроўна Сініцына — вядомы ў Міёрскім раёне чалавек. Была кіраўніком райветстанцыі, калгаса, спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі. Жыве ў Віцебску, зараз на заслужаным адпачынку.  Узнагароджана медалямі "За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна" і "За працоўную адзнаку", граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, Віцебскага абкама КПБ і аблвыканкама, Міёрскага райкама КПБ і райвыканкама.

Жыццё Зінаіды Пятроўны падобнае да драматычнага лёсу ўсіх дзяцей беларусаў, якім давялося прайсці праз цяжкія пакуты вайны. Нарадзілася ў лютым 1929-га ў сялянскай сям'і ў вёсцы, якая зараз у складзе горада Гарадок. Яе бацька быў адукаваным на той час чалавекам, таму савецкая ўлада прыняла яго ў свой актыў. У 1936-м накіравалі ў пагранічны Асвейскі (цяпер Верхнядзвінскі) раён старшынёй сельсавета. Тут Зінаіда пайшла ў школу.


Калі пачалася вайна, бацька адаслаў жонку і траіх дзетак у эвакуацыю, сам застаўся выконваць службовыя абавязкі. У сям'і палічылі, што ён загінуў, але здарыўся цуд — з ім на некалькі хвілін сустрэліся ўжо ў Калінінскай вобласці, дзе апынуліся жонка з дзецьмі. Адтуль бацька трапіў на фронт, быў цяжка паранены. Камісавалі, накіравалі ваенруком у школу Рабінскага раёна на Яраслаўшчыне, дзе тады знаходзілася сям'я.


Нялёгкім, галодным запомнілася жыццё ў эвакуацыі. Не было ні абутку, ні адзення. Маці перакройвала, перашывала дзецям вопратку, усе разам пад рыдлёўку садзілі бульбу, каб штосьці назапасіць на зіму. Дзеткі вучыліся ў школе, дапамагалі як маглі. Калі ў 1943-м бацька вярнуўся са шпіталя, стала крыху лепш. Восенню 1944-га яго накіравалі ў Асвейскую МТС зампалітам. Сям'я туды прыехала толькі наступнай вясной, бо не было жылля, нават кантора размяшчалася ў зямлянцы.


Зіна закончыла сем класаў у Асвеі, затым вучылася ў Дрысе (цяпер Верхнядзвінск). Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1947-м паступіла ў Віцебскі ветэрынарны інстытут.


На апошнім курсе Зінаіда Мацвеева і Іван Сініцын пажаніліся. Маладым спецыялістам даверылі барацьбу з яшчурам на Гродзеншчыне. Пасля зняцця каранціну прыехалі ў тады абласны Полацк. Іх накіравалі ў Дзісну, дзе муж узначаліў райветстанцыю. Толькі ў 1964-м Сініцыны перабраліся ў Міёры, тады Зінаіда Пятроўна ўзначаліла райветстанцыю. Праз два гады пасля цяжкай хваробы памёр муж. У 1972-м яна як вопытны кіраўнік узначаліла калгас "Язна", праз чатыры гады стала інспектарам па нарыхтоўках раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, дзе працавала да пенсіі. Але састарэлым бацькам, якія жылі на Верхнядзвіншчыне, патрабаваўся догляд. Як памёр бацька, неўзабаве захварэла і сама, таму з маці перабралася да дзяцей у Краславу. Пасля распаду СССР разам з зяцем і старэйшай дачкой Людмілай у 1992 годзе пераехала ў Віцебскі раён.


З 2010-га Зінаіда Пятроўна жыве ў Віцебску. Узнагароджана медалямі "За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна" і "За працоўную адзнаку", граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, Віцебскага абкама КПБ і аблвыканкама, Міёрскага райкама КПБ і райвыканкама.

Зінаіда Пятроўна заснавала дынастыю ветэрынараў, па яе слядах пайшлі дачка Людміла, зяць Міхаіл, унук Павел. Не парывае сувязі са сваёй "альма матэр" — адзначана значком "50 год Віцебскаму ветэрынарнаму інстытуту".


Мае двух унукаў і ўнучку, дзвюх праўнучак. Вядзе актыўны лад жыцця, летам яшчэ крыху дапамагае дачцэ і зяцю на лецішчы.

Мар'ян ДАРГЕЛЬ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта