Авторизация
 

Што ў імені тваім, мая малая радзіма... Вёскі Міёршчыны і іх назвы ад імён

 У свеце многія геаграфічныя аб'екты атрымалі назвы ад уласных імёнаў або прозвішчаў людзей. У нашым раёне іх каля 50. Самыя распаўсюджаныя — ад імені Іван (Ян, Янка): Іванькі, Янкаўшчына, Янова.

У папярэдніх артыкулах я расказваў пра вёскі, у назвах якіх схаваны сэнс, незаўважны спачатку. Былі і звычайныя. Спадзяюся, вы даведаліся шмат цікавага. Магчыма, прачыталі пра паходжанне вёскі, у якой жывяце.

Мноства населеных пунктаў нашага раёна названы ў гонар людзей. Імя Якуб стала вытворным да назваў Якубаўшчына, Якубава. Дзмітрый (Змітрок, Зміцер) — Змітракі. Аляксандр — Александрына, Александрова. Антон даў назву Антонаву, Дзяніс — Дзянісам і Дзянісаву, Дзямід — Дзямідаву. Ігнат — Ігнацікі, Лявон — Лявонаўцы і Лявонпаль, Мацвей — Мацвееўцы, Міхаіл — Міхалі, Наталля — Наталіна, Мікалай — Мікалаёва, Сяргей — Сяргейчыкі, Сцяпан (Стэфан) — Стэфанова. У гонар Фёдара (Фядоса) назвалі Фядосаўшчыну, Фядосава і Федарцы. Магчыма, што Цімошкава ўтварылася ад імені Цімафей. Лічу, што адказаў на пытанне аднаго з чытачоў пра паходжанне вёскі Янова.


З назвамі, якія пайшлі ад прозвішчаў, больш складана. Невядома, што з'явілася першым: прозвішча або назва вёскі. І самі яны маюць розныя паходжанні.


Вядома, што да эпохі заходняеўрапейскага ўплыву мянушкі былі шырока распаўсюджанымі, як і хрысціянскія імёны. Апошнія рэдка ўжывалі ў быце. Несумненна, мянушкі адлюстраваліся ў прозвішчах. Тыя, што заканчваюцца на -аў, -оў, утварыліся ад назоўнікаў адушаўлёных і неадушаўлёных мужчынскага (не на -а) і сярэдняга роду, радзей — ад слоў жаночага роду. Яшчэ радзей — ад асноў прыметнікаў і дзеясловаў. Карпаў, Вінаградаў, Садоўнікаў, Малышаў, Гарохаў, Сонцаў, Кірпічоў, Золатаў, Акулаў, Шырокаў.


Адношу да гэтай групы наступныя назвы вёсак нашага раёна: Алейнікі, Амбросенкі, Бабарыкі, Балаі, Баслакі, Верашчакі, Глінскія, Грэцкія, Дзямешкі, Драгуны, Жойдзікі, Жугераўшчына, Кіслякі, Катовічы, Кабякі, Клётаў Двор, Кавалёва, Коўзаны, Казельскія, Калганава, Карэнікі, Краўчонкі, Касабукі, Курылавічы, Латышонкі, Малышава, Маляўкі, Мацюкі, Мілашова, Маразы, Мурашкі, Парадні, Пацеенкі, Пазнякі, Пучкоўскія, Рунды, Сачыўкі, Свіркі, Сівіцкія, Сушкі, Томкі, Тычкі, Чарапы, Чахоўшчына, Шарагі, Шчарбіцкія, Ярмолава. Адпаведныя прозвішчы сустракаюцца ў нашым раёне даволі часта. Большасць з вёсак заканчваюцца на -ія, -кі, -ава, -ева. Часцей гэта невялікія населеныя пункты.
Багаты наш раён на назвы, якія пайшлі ад імёнаў і прозвішчаў людзей. І ўсё ж не менш цікава даведацца пра паходжанне іншых вёсак.


Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта