Авторизация
 

"Надзея" пад кіраўніцтвам дзісненца пацярпела крушэнне 100 год таму

 Амаль 100 год таму на Заходняй Дзвіне здарылася буйное караблекрушэнне. Страшная аварыя, у якой загінула не менш за 100 чалавек, адбылася 27 красавіка 1919 года. Капітанам судна быў ураджэнец Дзісны.

Крушэнне пацярпеў тавара-пасажырскі параход "Надзея". Ён ішоў уніз па рацэ з Віцебска ў Бешанковічы. Наскочыў на каменны ледарэз Дзвінскага моста (зараз Кіраўскі).


Судна "Надзея" магло перавозіць да трохсот пасажыраў. Пабудавалі яго ў 1892 годзе на верфі ў Рызе. Належала Першаму таварыству параходства.


За месяц да трагедыі — 25 сакавіка — капітанам прызначылі 67-гадовага Міхаіла Казлоўскага. Ён вадзіў судны па Заходняй Дзвіне больш за 40 гадоў. Добра ведаў фарватэр ад Дзвінска да Дзісны. Капітан быў працавітым, граматным, сціплым, рэлігіёзным чалавекам. "Пад судом не знаходзіўся", "росту быў сярэдняга, харчавання аслабленага, паводзін, безумоўна, цвярозых".


27 красавіка ў 9.00 раніцы параход пад кіраўніцтвам рулявога Якава Еўдакімава прыбыў з Бешанковіч у Віцебск. Каля двух гадзін дня даў тры свісткі, скамандаваў "Ход наперад". "Надзея" адчаліла ад прыстані пасажырскім рэйсам №3 на Бешанковічы. На судне знаходзіліся 242 чалавекі, з іх пяцёра дзяцей.


Прыстань размяшчалася ля правага берагу ракі ў 360 метрах вышэй Дзвінскага моста. Мясцовыя маракі ведалі два спосабы адчаліць. Часцей падымаліся ўверх па цячэнні метраў на 600-700 і недалёка ад моста разварочваліся. Зрэдку рабілі гэта на прыстані, але судна не адвязвалі.
Казлоўскі прайшоў усяго некалькі метраў уверх па цячэнні і пачаў разварочвацца. Манеўр адразу не атрымаўся. Дайшлі да сярэдзіны ракі, ка-пітан скамандаваў задні ход. Руль не слухаўся, карму цягнула ўніз, вецер быў супраць руху. Заднім ходам параход дайшоў да вусця Віцьбы. Далей павярнулі да моста.


"Надзея" навалілася бокам на каменны ледарэз апоры моста. Капітан, члены каманды і некаторыя пасажыры ўпалі ў халодную ваду. Астатнія кінуліся на правы бок судна, каб вылезці на мост. Параход нахіліўся, зачэрпнуў вокнамі кают ваду і стаў тануць.


Загінула амаль палова пасажыраў. У першыя хвіліны пасля сутыкнення людзі не змаглі выйсці з кают, адкрыць вокны і дзверы.
Расследаваў прычыны аварыі начальнік гарадской міліцыі Аляксандр Рэўцкі. А на наступны дзень у Віцебск прыехалі спецыялісты са Смаленска, тэхнік і юрыст кіравання воднага транспарта Паўночна-Заходняй вобласці. Яны арганізавалі камісію па расследаванні абставін крушэння. Выявілі, што капітан накіраваў судна на ледарэз без злога намеру. Вінаватыя — старэчы ўзрост і дрэннае надвор'е. А яшчэ — парушэнні ў рабоце Віцебскага рупвода: выкарыстанне аварыйных суднаў, прызначэнне на работу пажылых без медагляду і дакументаў, адсутнасць дакладных правіл суднаходства і ўмення аказаць дапамогу ў надзвычайнай сітуацыі.


Цікавіць далейшае жыццё капітана "Надзеі". Магчыма, у Міхаіла Казлоўскага засталіся нашчадкі, і змогуць расказаць пра яго.


Дзмітрый ВАСІЛЕНКА,

географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 587
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 874
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 066
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 653
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта