Авторизация
 

Нашы мясціны "за польскім часам" і крыху пазней

 За "польскім часам" усе землі ў нашай мясцовасці ў асноўным былі ў прыватнай уласнасці пры невялікай колькасці дзяржаўнай. Вынікі перапісу 1929 года сведчаць, што ў Міёрскай гміне налічвалася 40 памешчыкаў, 17 з іх мелі ад 50 да 100 гектараў угоддзяў, ад 100 да 200 га — 17, ад 200 да 300 га і ад 300 да 400 га — па 2, ад 400 да 500 га — адзін і ад 600 да 700 га — тры. 

Але гэта не ўсё, тры магнаты мелі ад 3 да 4 тысяч гектараў і адзін яшчэ больш. У вялікім адрыве ад астатніх былі браты-расіяне Харчанкі, адзін валодаў 12980, а другі 5000 гектарамі ў Чэрасах і вакол іх. Трэцім "па вазе" ішоў Веслаў Святаполк-Мірскі з трыма з лішкам тысячамі дзесяцін. Не надта адставаў ад яго Кац.


Ад 600 да 700 дзесяцін — уладанні Ігната Стацэвіча з Забор'я, Эльвіры Святаполк-Мірскай з Букава і Ядвігі Святаполк-Мірскай з Загор'я. Далей ішлі Мар'ян Шалкевіч з Любінова (400 дзесяцін), Станіслаў Выгапноўскі з Александрова (300),Антон Яблонскі (224), Ян Клёт (240).
Уладальнікаў угоддзяў ад 50 гектараў адносілі да памешчыкаў, а хто меў 500 га і больш лічылі латыфундыстамі, такіх у гміне было сем.
У гміне ў 1929 годзе налічвалася каля 2000 двароў, памешчыцкія з іх складалі менш за 2%. Але і гэта крыху больш, чым у сярэднім па Заходняй Беларусі. Увогуле ж беларусы пакутавалі ад беззямелля (так званае аграрнае перанасяленне), сярод іх было шмат беззямельных парабкаў і жабракоў.


 Большасць землеўладальнікаў — нашчадкі беларускай шляхты (браты Харчанкі дваранамі не былі), сярод якіх з'явіліся і заможныя сяляне, нават два яўрэі — Мінчын і Кац. Яны імкнуліся гаспадарыць па-сучаснаму, хаця і дваранска-памешчыцкае гаспадаранне паступова набывала капіталістычныя рысы.


Яшчэ адзін цікавы факт . На Міёршчыне здаўна валодалі маёнткамі дваранскія роды Святаполк-Мірскіх і Клётаў, першыя былі нашчадкамі цвярскіх князёў, а другія — лівонскіх рыцараў. Тут яны абодва сталі польскімі. Дарэчы, адзін з расійскіх князёў Святаполк-Мірскіх нават быў пры цары міністрам унутраных спраў. Але расійская геральдыя не пацвердзіла княскае паходжанне "нашых" Святаполк-Мірскіх. Відаць, улічылі даўні пераход у каталіцтва і апалячанне. Гэта не перашкаджала тутэйшай шляхце звяртацца да іх "пан ксёнжэ".


Мірскія жылі ў сваіх маёнтках да 1944 года, да прыходу так званых "другіх Саветаў". Іх нашчадкі зрэдку прыязджаюць на радзіму продкаў.

Фота для ілюстрацыі.
Мяфод Сяргееў, гісторык.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 591
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 541
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 378
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 185
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 575
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 296
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 593
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта