Куда исчезает Дисна? ...

 Сёння з Дзісны імкнуцца з'ехаць маладыя людзі. Колькасць насельніцтва хутка скарачаецца. У горадзе пражывае каля 1500 чалавек. Дзісенская школа не налічвае і 200 вучняў.

Згодна перапісу насельніцтва 1897-га года ў Дзісне было 6765 жыхароў. Гэта пры тым, што многія яўрэйскія сем'і хавалі дзяцей ад уліку, каб зменшыць падушны падатак. Штогадовы натуральны прырост насельніцтва складаў больш за 100 чалавек. У 1915 годзе ў Дзісне з улікам бежанцаў і эвакуіраваных з Вільні і Гродна было 15000 жыхароў.


Дзісна перажыла чатыры страшныя пажары. Самы разбуральны — у 1882 годзе. Не пашкадаваў нават драўляных цэркваў і пабудоў манастыра. Горад быў амаль поўнасцю згарэў.


У 1712 годзе эпідэмія чумы знішчыла амаль усё насельніцтва. Але горад адраджаўся, адбудоўваўся наноў. Найперш таму, што людзі гэтага хацелі. Стваралі працоўныя месцы, патрабаваліся рабочыя рукі.


З 1973 года жыву ў Дзісне. У той час горад жыў паўнацэнным жыццём. Працавітыя людзі рабілі свой унёсак у яго развіццё. У сярэдняй школе займалася 400 вучняў, і 180—у васьмігадовай. Уладкаваць дзіця ў садок было праблемна, не хапала месц. Бальніца мела чатыры аддзяленні. У дзве змены працавалі плодаагароднінны завод і швейны філіял "Віцябчанкі". Функцыянавалі малаказавод, камбінат будаўнічых матэрыялаў і бытавога абслугоўвання, школа-інтэрнат, дзве бібліятэкі, сетка магазінаў, ветучастак, участак ПМК, механічная ўстаноўка ў лясгасе. Усё гэта закрыта, страчаны рабочыя месцы.


З радасцю дзісенцы ўспрынялі заданне Аляксандра Лукашэнка добраўпарадкаваць гарадскія пасёлкі. Сачылі за адраджэннем Копысі. Спадзяюцца, што і Дзісну можна выратаваць. Толькі пачынаць неабходна цяпер. І не толькі добраўпарадкаваць, а ствараць рабочыя месцы. Чаму б не ўзнавіць дзейнасць плодаагародніннага завода? Вытворчыя памяшканні засталіся, абсталяванне не надта дарагое. А галоўнае—ёсць мясцовая сыравіна. Калі будзе попыт, людзі з задавальненнем стануць вырошчваць памідоры, агуркі, капусту. Знойдуцца і прадпрымальнікі, якія шырокамаштабна зоймуцца плодаагародніцтвам.

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.