Авторизация
 

Развіццё кінафікацыі на Міёршчыне. З гісторыі

 7 лютага 1945 года выканкам Полацкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне "Аб арганізацыі раённых аддзелаў кінафікацыі і кінатэатраў у райцэнтрах". Першым пунктам дакумента  ўпраўленню кінафікацыі пры аблвыканкаме дазвалялася стварыць раённыя аддзелы кінафікацыі ў раёнах, дзе былі дзеючыя кінаўстаноўкі. Кінапаказ у раённых дамах сацкультуры прадугледжваўся не больш за 20 экранадзён у месяц. Астатнія адводзіліся для іншых масавых мерапрыемстваў.

Ад старшынь райвыканкамаў патрабавалася дапамагаць органам кінафікацыі ў аднаўленні кінаўстановак, першачарговае і бесперабойнае забеспячэнне электраэнергіяй кінатэатраў і кінаўстановак ад мясцовых электрастанцый, прадастаўляць транспарт для кінаперасовак на вёсцы. Начальнікаў райаддзелаў кінафікацыі, а таксама кінамеханікаў прадугледжвалася ўключыць у спіс забяспечваемых па норме другой катэгорыі рабочых.


Па ўсім бачна, першы пасляваенны імпульс па развіцці кінафікацыі не прынёс жадаемага выніку. Начальнік аблупраўлення Я.Я. Кандрацьеў 21 лістапада 1946 года са спасылкай на рашэнне аблвыканкама, прынятае днём раней, піша ўласны загад: да канца месяца патрабуе ліквідаваць восем райаддзелаў, дзе налічвалася менш за пяць кінаўстановак. У іх ліку названы Дзісенскі і Міёрскі. Захоўваліся яны ў сямі раёнах, у тым ліку ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім.


Невядома, ці паспелі выканаць патрабаванне, бо 3 снежня аблвыканкам прымае мерапрыемствы па пашырэнні кінасеткі ў вобласці. Той жа г. Кандрацьеў абавязаны ў 1946 годзе (а да яго завяршэння заставалася менш месяца) давесці колькасць кінаўстановак да 40 і палепшыць паказ фільмаў. Ад старшыні Міёрскага райвыканкама г. Аноцкага патрабуецца ў бліжэйшыя дні вызваліць памяшканні сельскіх клубаў, у тым ліку ў Міёрах, што заняты пад склады "Нарыхтзерне", своечасова прадастаўляць транспарт для "прасоўвання" кінаапаратуры ў аддаленыя сельскія населеныя пункты з аплатай у залежнасці ад аддаленасці (за кіламетр).


Яшчэ Міёрскі райвыканкам у ліку пяці іншых абавязаны неадкладна пачаць рамонт і будаўніцтва кінатэатраў (потым удакладнена — метадам народнай будоўлі), прадугледжаных рашэннем аблсавета ад 23 жніўня 1946 г. Сувязістам даручана адпраўляць кінакарціны "ў Расонскі, Міёрскі, Браслаўскі раёны як тэрміновы груз".


Цяпер цікава перагарнуць старонкі пратакола пасяджэння 6-й сесіі Міёрскага раённага Савета дэпутатаў працоўных другога склікання аб рабоце ўстаноў культуры ад 20 кастрычніка 1948 года. На ёй дэпутат г. Аноцкі дакладваў: у раёне дзейнічаюць раённы Дом сацкультуры, раённая бібліятэка і адна сельская, чатыры сельскія клубы і 15 хат-чытальняў. У іх працавалі 32 работнікі, у тым ліку шэсць з сярэдняй адукацыяй, чатыры — з няпоўнай сярэдняй, сем — з сямікласнай,15 — з пачатковай. Лектарскую групу ўзначальваў дырэктар СШ г. Лісічонак.


Дзейнічалі месячныя курсы павышэння кваліфікацыі "ізбачоў". На іх адмовіліся паехаць загадчыкі хат-чытальняў з Мальцаў, Александрыны, Волкаўшчыны, Лебедзева і масавік з Друйскага СК, хаця ў іх была адукацыя да пяці класаў і вельмі малы стаж практычнай работы.
Па партыйным складзе сярод культработнікаў 13 членаў ВКП(б), адзін кандыдат, 10 камсамольцаў і 8 беспартыйных.


 Дакладчык раскрытыкаваў Лебедзеўскую хату-чытальню, дзе "маецца не поўнасцю столь, няма зусім печы, дзверы адчыняюцца на палавіну і вокны забіты дошкамі". Затое добрыя памяшканні для культмасавай работы ў Чэраскім, Наўгародскім, Урбанаўскім і іншых сельсаветах. Не выкарыстаны грошы на ўтрыманне Мальцаўскай, Лебедзеўскай, Янчынскай хат-чытальняў, не поўнасцю выкарыстаны на аднаўленне сельскіх клубаў у Друі, Новым Пагосце, Лявонпалі і Пераброддзі.


 Раённы агляд мастацкай сама-дзейнасці намячалася правесці з 10 да 13 кастрычніка. Паўдзельнічалі ў ім толькі пяць калектываў з 22.
У духу крытыкі і самакрытыкі выступалі дэпутаты. На жаль, пра дзейнасць кінасеткі нават не ўспомнілі. Хаця фільмы дэманстраваліся. Аб гэтым паведамляла 28 кастрычніка Дзісенская раённая газета "Новы шлях". Тут за два дні новую мастацкую кінастужку "Маладая гвардыя" паглядзелі больш за 1200 — гараджан і вяскоўцаў. Але гэта горад. Міёры і ў наступныя гады крытыкавалі за дзейнасць кінасеткі. Як інакш, калі план пяці месяцаў 1949-га быў выкананы толькі на 20,2%, графікі маршрутаў кінаперасовак складаліся фармальна, рэкламы фільмаў не хапала, на сеансы прапускалі безбілетнікаў, дзіцячых паказаў на вёсцы не было зусім. Відаць, таму мы нічога не ведаем пра тагачаснага дырэктара Міёрскага райкінатэатра В.В. Утачкіна, якому за такія парушэнні аб'яўлена строгая вымова з апошнім папярэджаннем. Наперадзе быў час масавых паходаў у кіно і кінамеханікаў, якімі ганарылася Міёршчына. 

На здымках: Кінатэатр «Колас» у 1987 годзе. 

У Міёрах сустракаюць кінаакцёра Уладзіміра Конкіна. 

Уладзімір Конкін з маленькім жыхаром райцэнтра.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта