Авторизация
 

Дадатковы стэлаж у раздзеле "Філуменія" ў музеі "Кнігі і друку" СШ №3

 У сярэдняй школе №3 імя Ягора Томкі поўніцца музей "Кнігі і друку". Яго фонд настолькі вялікі, што ўсе экспанаты не змяшчаюцца ў выставачнай зале. Нават запалкавых футаралаў і этыкетак на вітрыне толькі малая частка — паўтысячы з пяці тысяч. Дадатковы стэлаж у раздзеле "Філуменія" дазволіў крыху пашырыць выставу. 

СТЭЛАЖ зрабіў па просьбе кіраўніка музея Вітольда Ермалёнка школьны рабочы Андрэй Арцімовіч. З цёмных шафаў фонда на асветленыя паліцы перайшло шмат цікавых рэчаў. Сярод іх альбом з калекцыяй этыкетак ад запалак, які падарыў даўгаўпілскі збіральнік і сябра музея Мікола Паўловіч.


 — Гэтую калекцыю ён пачаў збіраць у дзяцінстве ў 60-я гады, — распавядае Вітольд Антонавіч. — Набралася 265 этыкетак на разнастайную тэматыку: гарады, метро, скульптура, помнікі архітэктуры, 50 год Кастрычніку, авіяцыя.


ЯШЧЭ раздзел папоўніўся скрынкамі з выявамі гербаў гарадоў і пасёлкаў Беларусі, серыяй савецкіх запалак, на этыкетцы якіх аўтамабілі айчыннай вытворчасці, паўночныя жывёлы, спартыўная тэматыка. Асобнае месца належыць нескарыстанаму футаралу, у якім амаль тысяча запалак. Бадай, кожная дбайная гаспадыня захоўвала такі ў хаце.


 У Савецкім Саюзе выраблялі і металічныя запалкавыя футаральчыкі па ўзоры еўрапейскіх, асабліва шведскіх. Маецца пакрыты пазалотай часоў Хрушчова, на ім напісана "Слава покорителям космоса".


САМЫ стары экспанат раздзела датуецца 1882 годам. Гэтыя запалкі вырабіла фабрыка "Вікторыя" з Барысава. Але найбольшая колькасць этыкетак у нашым раёне — з дзвінскіх (зараз Даўгаўпілс) запалкавых фабрык Рубаненка і Лур'е. Вылучаецца разнастайная калекцыя запалак замежных краін — Турцыі, Індыі, ЗША, Швецыі, Нарвегіі і іншых. Шмат знаходак з гатэляў і рэстаранаў.


  — Цікавыя шведскія запалкі, якімі карысталіся рыбакі, — звяртае ўвагу Вітольд Ермалёнак. — Гараць у любое надвор'е нават у вадзе, бо дрэва схавана пад пластам серы. 

 ДАРЭЧЫ:
Музей "Кнігі і друку" прыняў першых наведвальнікаў у 2009 годзе. Кіраўнік музея і вучні, удзельнікі гісторыка-краязнаўчага гуртка "Арганаўты мінулага" распрацавалі 16 экскурсій, што практычна адпавядае колькасці раздзелаў музейнай экспазіцыі.
Кожны раздзел цікавы і па-свойму ўнікальны. У іх можна ўбачыць і пагартаць рукапісныя і друкаваныя кнігі, пачынаючы з XVII стагоддзя на польскай, лацінскай, нямецкай, стараславянскай, беларускай, французскай, яўрэйскай і іншых мовах. Ёсць разнастайны збор старых падручнікаў па літаратуры, арыфметыцы, гісторыі, хіміі, геаграфіі XIX - пачатку XX стагоддзя. Экспануюцца газеты розных часоў і краін на розных мовах. Раздзел "Філуменія" з'явіўся праз пяць год пасля адкрыцця музея і пастаянна пашыраецца. Вялікую колькасць экспанатаў прадаставіў захоплены збіральнік пісьменнік Сяргей Панізьнік.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта