Авторизация
 

Вёскі Павяцце і Вята маюць розныя гісторыі...

 Вёскі Павяцце і Вята маюць розныя гісторыі ўзнікнення. А вось назвы абедзвюх паходзяць, хутчэй за ўсё, ад ракі Вята. Корань vent часта сустракаецца ў геаграфічных назвах Еўропы, якія размешчаны ля вады. Венецыя, Вятка, Вентспілс, Вена…

Па берагах Вяты людзі пачалі сяліцца даўно. Даказвае гэта гарадзішча каля Пруднікаў. У назве прасочваецца індаеўрапейскі корань vent — мокры, вільготны.


Vent ператварылася ў vet, а затым у вята. Так узнікла назва ракі, а потым і паселішча.
Існуюць і іншыя варыянты паходжання. У рускай мове ёсць тэрмін "повытье". На Русі XVI-XVII стагоддзяў гэта аддзяленне ў прыказе, якое кіруе справаводствам. Прыказ быў падзелены на аддзелы — "павыцці". Начатку яны называліся па прозвішчах падзячых, што іх узначальвалі (павыцце Аляксеева, павыцце Волкава). Да канца стагоддзя іх размеркавалі па рэгіёнах, з якімі вяліся дыпламатычныя адносіны.


У павыццях захоўваліся спісы спраў, якія былі ў вытворчасці прыказа, звесткі пра справы, пратаколы. Казённы двор, што выконваў функцыі палацавай канцылярыі, стаў кіраваць знешняй палітыкай. З яго выдзялялася павыцце, якой займалася пасольскімі справамі.


Аддзелы ваяводскай канцылярыі называліся сталамі. Яны былі грашовымі, хлебнымі, разраднымі, вышуковымі. Называліся яшчэ і павыццямі.
Павыцце — гэта і частка абшчыннай зямлі, якую выдзялялі чалавеку.
У нашым раёне ёсць яшчэ некалькі населеных пунктаў, якія атрымалі назву ад рэк. Гэта Завуцце (Аута), Дзісна (Дзісна), Вянужа (Вянужка), Іст (Ісцянка). Пра іх раскажам пазней.

Фота замчышча ля в. Вята.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 567
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 264
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 928
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 648
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 521
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 506
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2019
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2019
Александр, Алексей, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта