Авторизация
 

Подпісы пад завяшчаннем міярчанам ставілі...

 Васіля Васільевіча Верына прадстаўляць неабходнасці няма, хіба толькі моладзі. Ён на працягу сваёй працоўнай дзейнасці на Міёршчыне навідавоку, у ліку кіраўнікоў вялікіх працоўных калектываў.  Даўно на заслужаным адпачынку.  Пажадаў сустрэцца з карэспандэнтам  "МН", каб прыгадаць святкаванне 50-годдзя савецкай улады і падпісанне Завяшчання нашчадкам.

— У 1967 годзе я, малады 26-гадовы спецыяліст, які толькі што завочна атрымаў вышэйшую адукацыю, працаваў старшынёй калгаса імя Гастэлы. З 35 гаспадарак ён быў не самым аддаленым ад райцэнтра па кіламетрах, але лічыўся такім з-за адсутнасці добрых дарог,—расказвае Васіль Васільевіч. — Аднак і нашы хлебаробы ўдзельнічалі ў працоўнай вахце, прысвечанай паўвекавому юбілею савецкай улады. Тады з нагоды гэтай падзеі на раённым узроўні праводзілася шмат мерапрыемстваў. Памятаю, неяк усіх кіраўнікоў сельскіх Саветаў, калгасаў, саўгасаў, прадпрыемстваў і арганізацый па-клікалі на нараду ў райкам партыі. Сакратарамі РК КПБ былі Агееў, Вавільчанкаў, Ратнікаў, старшынёй раённага Савета і райвыканкама — Бутоўскі. Абмеркавалі вытворчыя, партыйныя і грамадскія пытанні, а затым першы сакратар Васіль Анісімавіч Агееў зачытаў Завяшчанне нашчадкам, якім належыла жыць і працаваць на Міёршчыне ў 2017-м, калі будзе святкавацца 100-годдзе савецкай улады. Прапанаваў усім кіраўнікам падпісаць дакумент. Да гэтага загадчык агульнага аддзела Андрэй Барысавіч Конушка спецыяльна падрыхтаваў ручку і чорную туш, ёй запаўняліся тады ўсе важныя партыйныя дакументы.


Адзін за другім падыходзілі да стала кіраўнікі, распісваліся. Сваіх калег—старшынь калгасаў і дырэктараў саўгасаў магу назваць па прозвішчах. Гэта Васіль Мікалаевіч Чычкан з "Кастрычніка", Пётр Пятровіч Кандрашоў з "Маладой гвардыі", Акім Аляксеевіч Чувікаў з імя Чапаева, Уладзімір Іванавіч Гайдулькін з "Гіганта", Іосіф Зіноўевіч Майдзін з "Парыжскай камуны", Пётр Лукіч Угоднікаў са "Светлага шляху", Канстанцін Аўксенцьевіч Масько з "Баявога партызана", Іосіф Адольфаыіч Рындзёнак з імя Кутузава… З тых 35 паважаных і аўтарытэтных для таго часу лю-дзей у жывых засталіся, акрамя мяне, жыхары райцэнтра Генадзь Васільевіч Кажан — тады старшыня калгаса "Кастрычніцкая рэвалюцыя" і Мірон Савельевіч Белавус — кіраўнік "Перамогі".


***
Васіль Васільевіч адносіць свае ўспаміны да 1967 года. Спецыяльна перагледзеў няпоўную падшыўку раённай газеты "Сцяг працы" з рэдакцыйнага архіва за той час. Ніводнага напаміну пра такую па-дзею не знайшоў. Хаця пра Завяшчанне са шматлікімі подпісамі чуў і ад іншых адказных работнікаў тагачаснага раённага звяна. Пра закладку Завяшчання ў Курган вечнай славы ў 1969-м даволі падрабязна раёнка расказвала, толькі на тым дакуменце подпісаў тушшу няма. А вось гэты, з подпісамі — цяпер каштоўны экспанат раённага музея.

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта