Авторизация
 

Куды далучыць Дзісну?

 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі — надзённая падстава звярнуцца да падзей таго часу і пазнейшага перыяду. Каб наноў асэнсаваць працэсы, якія тады адбываліся. Зрабіць высновы, да чаго яны прывялі. У гэтым плане асабліва цікавыя архіўныя матэрыялы. Выдатна, што іх публікуецца ўсё больш. Увагу прыцягнула выданне Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, хаця ў ім толькі адзін дакумент, што мае дачыненне да нашай мясцовасці. Размову вяду пра кнігу "Витебская губерния: политические портреты в документах и материалах". Выданне пабачыла свет летась у абласной друкарні. У ім змешчана вытрымка з пратакола пасяджэння ад 2 лютага 1919 года прэзідыума Віцебскага губкама РКП(б) аб становішчы ў Рэжыцкім і Дзісенскім паветах.

Працытую поўнасцю тое, што адносіцца да нашых мясцін.
"2. О Дисненском уезде. Доклад делает тов. Шифрис (в сноске уточнение — нужно Шифрес) о своей поездке в Дисну и между прочим говорит, что, несмотря на постановление партийного комитета, тов. Битте не поехал с нами. Когда на первом собрании организации, где я присутствовал, они решили присоединиться к Белоруссии и постановили послать делегатов на съезд в г. Минск. Я обратился в партийный комитет, и когда туда пришёл, то нашёл абсолютный беспорядок. Нет партийных книг, нет правильной регистрации членов. Принимают без всякого порядка. В организации стоят в настоящее время 14 человек членов и 35 сочувствующих. Все эти члены и сочувствующие состоят из заведующих отделами, во главе комитета состоят преступные элементы, я назову некоторых именами: Маняк, Александрович—организатор спасения родины, Лазаревич и Игнатович—все они совершили ряд преступлений. Контроль партии над Советом совершенно отсутствует. В Совете нет рабочих, а потому и рабочие озлобленно настроены против исполкома и смотрят на него, как на начальство. Совершенно отсутствует охрана труда, и члены исполкома даже не знают, что в России существует 8- и 6-час(овой) рабочий день. Не организован отдел труда, нет больничной кассы. Что касается профессионального союза, то там находятся среди рабочих коммунисты, но их необходимо обработать, кроме того, есть и некоторые бундовцы, которые всё время твердили, что они не меньшевики. Что касается совнархоза, то во главе его стоит бывший лавочник Архимович. Вообще там находится масса разорённых лавочников, которые требуют, чтобы их допустили к советской работе. Среди них и товарищ Архимович, который задавал мне вопрос, могут ли на ответственных постах находиться лавочники, на что я ответил, что ни в коем случае, так как по своей психологии они не могут делать то, что нужно для Советской России. Дальше я отправился в ЧК, где я нашёл все книги в полном беспорядке: нет правильной записи денег и реквизированных товаров, причём имеются факты растраты. После этого я решил собрать общее собрание рабочих профессионального союза. На общем собрании предложил рабочим требовать семь мест в исполкоме, а также 6-час(овой) рабочий день. Исполком в целом все эти требования удовлетворил. После этого я постарался созвать собрание фракции Совета, но это не удалось за отсутствием кворума. Ясно, что это сделано нарочно. В то же время там был представитель, который выступал также против меня, не зная, в чём дело. После я ему разъяснил всё, и мы решили, что необходимо созвать общее собрание всех членов организации и объявить её распущенной. На общем собрании было избрано временное бюро и, к сожалению, попали некоторые из старых членов, но зато есть и рабочие. Собрание приняло моё предложение, чтобы рабочих принимать в партию без всяких рогаток и стажа.


Дальше тов. Шифрис приводил ряд фактов вымогательства и преступлений и заявил, что весь уголовный материал, собранный им, передан тов. Сперанскому для ознакомления, и по получению от него заключения нам придётся предавать суду тех или иных лиц. Что касается Дисненского уезда в целом, то мы должны выяснить, куда он в конце концов принадлежит: к Витебской губ. или к Белоруссии, так как вследствие этого встречаются эксцессы. Тов. Шифрис предлагает ввиду отдаленности Дисненского уезда от Минска и близости к Витебской губернии обратиться в ЦК и ЦБ с просьбой присоединить Дисну к Витебской губернии. Ввиду ясности вопроса президиум постановил: 1) одобрить действия тов. Шифриса и утвердить доклад; 2) предложить тов. Сперанскому прислать заключение по отданному ему материалу; 3) возбудить перед ЦК и ЦБ ходатайство о присоединении Дисненского уезда к Витебской губернии…"


Цікава даведацца пра людзей, названых у выпісцы з пратакола. У пэўнай ступені такую магчымасць архіўныя работнікі прадаставілі.

Вось кароткія біяграфічныя звесткі.


Біттэ Аўгуст Мартынавіч (1893-1939) родам з Рыжскага павета. З верасня 1915-га на ваеннай службе ў тэхнічнай камандзе па кватэрным пытанні ў Віцебску. Са жніўня 1917-га—галосны Віцебскай гарадской Думы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на савецкай і партыйнай рабоце ў Віцебску, з 1919-га—на фронце, потым на ваеннай службе, з 1935-га—корпусны камісар, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Затым—арышт, расстрэл, рэабілітацыя.


Сперанскі Мікалай Мікалаевіч (1886-1951) нарадзіўся у Вышнем Валачку Цвярской губерні ў сям'і начальніка рачной дыстанцыі. Закончыў класічную гімназію, вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Пасля 1905 года супрацоўнічаў з сацыял-дэмакратамі. Працаваў настаўнікам, статыстыкам. У 1914-м добраахвотнікам пайшоў на фронт, паранены. У дні Кастрычніцкай рэвалюцыі падтрымаў савецкую ўладу, быў у складзе Самарскага губвыканкама. Дэлегат некалькіх Усерасійскіх з'ездаў РКП(б). З мая 1920-га—загадчык ад-дзела, затым—адказны сакратар Віцебскага губкама партыі. З 1922-га працаваў у розных установах Масквы і Самары. Быў выключаны з партыі, затым адноўлены.


 Шыфрэс Аляксандр Аўсеевіч (Львовіч) (1898-1938) нарадзіўся ў Гродне ў яўрэйскай сям'і. Закончыў гімназію ў Віцебску і два курсы Томскага ўніверсітэта. Удзельнік рэвалюцыйнай дзейнасці, адзін са стваральнікаў бальшавіцкай арганізацыі і першы старшыня Віцебскага камітэта РСДРП (б). Займаў розныя адказныя пасады ў Томску і Маскве. З восені 1918-га ў Віцебску член прэзідыума губкама РКП(б), загадчык губернскага аддзела народнай асветы, рэдактар губернскай газеты. З красавіка 1919 у Чырвонай Арміі, прайшоў шлях ад чырвонаармейца да члена Ваенсавета пры наркаме абароны. Узнагаро-джаны двума ордэнамі, арыштаваны, расстраляны, рэабілітаваны.


Амаль няма звестак пра адказных работнікаў Дзісенскага павета, якім дадзена негатыўная характарыстыка. Кніга "Памяць" коратка паведамлае: "22 снежня 1918 г. гарадскі Савет у Дзісне ліквідаваны, яго функцыі пачынае выконваць павятовы Савет.
Для аховы парадку ў Дзісне і павеце ствараецца народная міліцыя з рабочых і былых франтавікоў, а для барацьбы з контррэвалюцыяй—надзвычайная камісія. Яе старшынёй прызначаны Уладзімір Ануфрыевіч Маняк, які да гэтага кіраваў толькі што распушчаным Дзісенскім гарсаветам".


Пошук працягваецца.

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 276
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 209
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 498
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 244
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 269
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 327
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 286
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта