Авторизация
 

Пабываўшы аднойчы ў Чэрасах

 Пабываўшы аднойчы ў Чэрасах, хочацца туды вяртацца. Пры ўездзе ў вёску з невялікага ўзгорку адчыняецца краявід на чыстыя і прыгожыя азёры, якія даўно аблюбавалі мясцовыя рыбакі і адпачывальнікі. Гэтыя водныя астраўкі размясціліся доўгім ланцугом, што пачынаецца ля Міёр. 

Неяк заўважыў, што ўсе буйныя населеныя пункты нашага раёна пераважна знаходзяцца ля вадаёмаў: гарады Міёры і Дзісна, адпаведна, на возеры і злучэнні дзвюх рэк; вёскі і аграгарадкі — Узмёны, Пераброддзе, Ідолта, Язна, Лявонпаль, Павяцце, Слабада і іншыя — таксама на берагах азёр і рэк. Чэрасы не выключэнне.


Гісторыя ўзнікнення гэтай назвы для мяне з дзяцінства заставалася загадкай. У Чэрасах доўга жылі мае дзядуля і бабуля, там нарадзілася мама, ёсць радня. Часта бываў у гэтай вёсцы, любаваўся цудоўнымі пейзажамі і задумваўся: калі, хто і чаму яе так назваў?


У адной кнізе прачытаў: "У 1505-1529 гадах тут знаходзілася маёмасць Сапегаў, а з 1530 па 1557 гады Мар'і Басіны, жонкі Івана Баса, смаленскага баярына…" (О. Гедэман "Гісторыя павета Браслаўскага"). Выходзіць, што вёска мае больш чым паўтысячагадовую гісторыю. Далей пачаў супастаўляць падобныя, на мой погляд, словы — чэрасы, чэрэс, чэрэз. "Через" — у рускай мове прыназоўнік, які павінен суседнічаць з назоўнікам, але якім? Першае, што прыходзіць на розум, гэта возера. Праз возера тут пралягае адна з вясковых дарог. Яўная аналогія з Пераброддзем. І тут, і там праз водную прастору пракладзены шлях, які злучае берагі ў вузкім месцы. Адсюль першы варыянт—дарога ЧЕРЕЗ (ЧЕРЕС) возера.


Другую версію знайшоў практычна выпадкова. Не скажу, што яна дакладная, але больш тэарэтычная і не менш цікавая, чым першая. Магчыма, назва Чэрасы паходзіць ад лацінскага слова сarus-"дорогой". Амаль такое ж гучанне і па-французску--cher (1. Дарагі, мілы; 2. Дарагі, каштоўны), а ў множным ліку — cheres (дарагія). Заўважаем падобныя карані. Магчыма, так апісвалі мясцовасць, як дарагую чалавеку ці людзям або як каштоўную, купленую дорага.


Трэці варыянт. Чэрэс — мужчынскі скураны пояс, распаўсюджаны ў горных раёнах Карпат. Мае разнастайныя памеры: ад адной да шасці спражак. Упрыгожваецца часцей за ўсё дэталямі з медзі і іншага металу, гузікамі… З правага боку кашалёк для грошай, прыстасаванне для курэння. Да чэрэса падвешваўся нож і металічная сякера. Калі насельніцтва з Карпат даўней перасялялася ў іншыя мясцовасці, яны маглі прыйсці і на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Натуральна, што з сабой захапілі быт, уклады і традыцыі.


Нават не думаў адшукаць варыянты, такія адрозныя паміж сабой. Спадзяюся, вам цікава пра іх даведацца.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 366
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 431
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 628
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 374
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 357
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 703
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 374
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта