Выставка работ миорско-витебского художника Вячеслава Шамшура

 Выстава работ мастака Вячаслава Шамшура працуе ў Міёрскім гісторыка-этнаграфічным музеі. Наведвальнікі ўбачаць дваццаць шэсць карцін у тэхніцы пастэль і масляны жывапіс. Напісаны ў розныя перыяды творчасці. Амаль на ўсіх адлюстраваны міёрскія краявіды.

— Гэта трэцяя выстава нашага земляка ў Міёрах. Першая адбылася яшчэ ў 1991 годзе і прысвячалася яго маці. Нагодай для цяперашняй стала 75-годдзе майстра, — расказвае дырэктар музея Аксана Лагунёнак. — Мастак аддае перавагу пейзажу. Як правіла, у тэхніцы лінарыт і пастэль, яшчэ піша маслам. Асаблівае месца ў творчасці Вячаслава Шамшура займае родная Міёршчына.


На асобных работах — краявіды, якіх не ўбачыш у рэальнасці. Напрыклад, раскідзістыя лозы ўздоўж старых дарог, што вялі ў Міёры, скульптура Маці Божай на возеры, якой не стала ў 50-х гадах мінулага стагоддзя.
Выстава дзейнічае да 10 лістапада. Наведаць яе можна ў любы дзень, акрамя суботы, з 9.00 да 18.00. 

Фота з інтэрнэта.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.