Авторизация
 

У Браславе ў рамках "Тыдня устойлівага развіцця-2017"

 Міжнародная навуковая канферэнцыя "Мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці: новы погляд на гістарычную і культурную спадчыну" адбылася ў Браславе ў рамках "Тыдня устойлівага развіцця-2017" пад эгідай Міністэрства культуры, Браслаўскіх райвыканкама і раённага аб'яднання музеяў, навукоўцаў БДУ і Полацкага дзяржуніверсітэта. Паўдзельнічалі прадстаўнікі навукі і адукацыі не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Турцыі, Узбекістана. Разглядалі праблемы і аспекты мясцовага мінулага, а таксама рэгіёнаў Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, суседніх і іншых краін.

Пасля пленарнага пасяджэння работа працягвалася ў сямі секцыях. На адной з іх — "Мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці Браслава і Браслаўскага рэгіёна" — з дакладам "Сялянская хата" — аўтэнтычны этнаграфічны музей Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я. А. Томкі" выступіў краязнаўца з Міёр Вітольд Ермалёнак. Гэты матэрыял у ліку амаль паўсотні іншых змешчаны ў спецыяльным зборніку, які папярэдне надрукавала сталічнае выдавецтва "Белнавуккніга" на 180 старонках.


Дарэчы, з Браслава Вітольд Антонавіч прывёз кнігу-слоўнік Раісы Аўчыннікавай "Гідронімы Браслаўшчыны". Для нашых краязнаўцаў яна цікавая тым, што дае адказы на пытанні аб тым, ці жылі ў тутэйшых мясцінах фіна-угры, які след пакінулі варагі і печанегі. Найбольш поўна патлумачана паходжанне назваў рэк, азёр, крыніц. Аўтар даводзіць, што, напрыклад, возера Белае зусім не абавязкова звязана з колерам, а Акунёўка (Акунь)—з рыбай. Наша Бярэжа можа азначаць "возера". Назва Вісяты складаецца са слоў вада і пратока між азёрамі. Дзісёнка—правая альбо блішчастая, Ельня — струмень, Дзвіна — выток з возера, Укля — як ад назвы ўклейкі, так і слоў рыба ці, зноў жа, возера. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта