Авторизация
 

Дэндрапарк Язненскага лясніцтва

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Наталіі СТАНКЕВІЧ.

 Каб зялёныя насаджэнні не толькі радавалі вока, але і задавальнялі чалавечую цікавасць, патрэбны вялікія намаганні людзей і час. Да такіх прыродных аб'ектаў найперш належаць дэндрапаркі, якія на Міёршчыне ствараюцца пры лясніцтвах.  Язненскі размясціўся на беразе возера. Займае 20 сотак, на якіх растуць 73 дрэвы 36 відаў. 

У атачэнні звычных нам прыбярэжных алешын і лазняку пасаджаны рабіна, конскі каштан, елка, сасна, ядлэнец. Туя ці елка блакітная нядаўна былі ў ліку экзотаў, цяпер імі нікога не здзівіш. Затое нячаста сустракаюцца ў нашых мясцінах елка шызая, кіпарысавік, лапчатка хмызняковая, фарзэцыя, ядлэнец казацкі, лаза пурпурная, спірэя японская, дуб чарэшчаты ці клён сярэбралісты… Вось і наведваюць дэндрапарк Язненскага лясніцтва вяскоўцы, каб палюбавацца на рэдкія расліны і нешта прыгледзець у якасці ўзору для ўпрыгожання ўласных сядзіб.


Дэндрапарк малады, закладзены ў 2010-м. На сустрэчу з сапраўднымі ляснымі волатамі трэба скіравацца ў Чыстую дуброву, унікальны лясны масіў за колькі кіламетраў за Басянкамі плошчай 22 гектары. Там сярэдні ўзрост дубоў 160 гадоў, асобным дрэвам і за 200-250. У 1963-м дуброве прысвоены статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.


Здаецца, не вельмі прыкметны сасновы лес за вёскай Пашніно, але ў ім хаваецца ферма па развядзенні аленяў. Дзісенскі лясгас стварыў яе ў пачатку гэтага года, за высокай агароджай знайшлі часовы прытулак чатыры дзясяткі высакародных жывёл, каб у хуткім часе папоўніць гурты вольных лясных жыхароў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта