Авторизация
 

Рэспубліканскі водна-балотны заказнік "Жада"

Леанід МАТЭЛЕНАК. 

Лёс балота Жада дазваляе прасачыць, як на працягу літаральна аднаго чалавечага жыцця памяняліся нашы ацэначныя арыенціры ў адносінах да прыроды. Гэты вялікі тарфяны масіў працяглы час цікавіў мясцовае насельніцтва пераважна як ягаднік, у меншай ступені як месца нарыхтоўкі дроў, бо чахлы сасоннік можна вывезці толькі зімой. 

З развіццём калгаснай вытворчасці тут пачалі здабываць торфакрошку ў якасці ўгнаення для палёў. Радовішча "Стрэчна" нават паспела ахапіць 517 гектараў. Нямала зім сюды штодзень скіроўваліся калоны трактараў з прычэпамі і грузавых машын.


 Толькі на рубяжы гэтага стагоддзя прыйшло разуменне каштоўнасці балота як аб'екта прыроды, асяродку для жыцця мноства жывых істот і месца захавання вялікай колькасці раслін, нярэдка ўжо знікаючых. А яшчэ — накапляльніка вільгаці, ачышчальніка паветра і насычальніка яго кіслародам. Тады зачасцілі на балота вучоныя Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук. Яны выявілі, што гэтае верхавое балота іграе істотную ролю ў захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці нават на міжнародным узроўні. Тут выяўлена 348 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з іх шэсць занесены ў Чырвоную кнігу, яшчэ 13 патрабуюць абароны, 75 знаходзяцца ў Еўрапейскім чырвоным спісе. Сярод 130 відаў наземных пазваночных жывёл восем занесены ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Зарэгістравана 51 раслінная супольнасць, з іх чатыры асабліва каштоўныя. Вызначаны месцы знаходжання нечуваных раней баранца звычайнага і лінеі паўночнай, надта рэдкіх марошкі і дробнаплодных журавін, іншых раслін.



 Адлік новага часу для балота пачаўся 26 жніўня 2015 года, калі яно пастановай Савета Міністраў аб'яўлена рэспубліканскім водна-балотным заказнікам "Жада" агульнай плошчай 7118 гектараў на ўгоддзях ляснога фонду Дзісенскага лясгаса на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Бяспека натуральнага стану каштоўных леса-балотных экалагічных сістэм, дзікарастучых раслін і дзікіх жывёл тут цяпер гарантуецца.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта