Авторизация
 

Язненскі валун

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

У цэнтры аграгарадка Язна знаходзіцца самы вялікі валун у раёне — талеркавы камень. Яго памеры ўражваюць: даўжыня 6,26 метра, шырыня 5,1 м, вышыня 1,25 м, аб'ём 53,2 кубічнага метра пры вазе 141 тона.  

Глядзіцца валун не надта салідна: значная частка знаходзіцца ніжэй узроўню зямлі. Гэтую глыбу з шэрага граніту з украпленнямі ружовага палявога шпату 18-20 тысяч гадоў таму апошні ледавік прынёс з далёкай Скандынавіі. У старадаўнія часы ён служыў для выканання язычніцкіх абрадаў. Лічылася, што на ім былі выбіты выявы талеркі, відэльцаў і лыжак, хаця разгледзець іх праблематычна.
Язненскі талеркавы камень больш вядомы легендамі. Самыя раннія звязваюць яго з імем полацкага князя Усяслава Чарадзея. Нібы, не мінуў яго і кароль Стэфан Баторый, які знаходзіўся ў нашых краях. Расійская імператрыца Кацярына ІІ Вялікая таксама прыпынялася тут, каб перакусіць. Вось з той нагоды і былі выбіты выявы сталовых прыбораў. Пасля гэтага проста не мог выбраць лепшае месца для абеду сам Напалеон!


Больш сціпла палуднавалі на камені мясцовыя пастушкі. Яны на ім проста пяклі бульбу, расклаўшы вогнішча. Ад кастроў паверхня каменя трэскалася і асыпалася, сціраючы даўнія выявы. А розныя неверагодныя паданні і легенды множыліся. Ім можна і не верыць, аднак слава самага вялікага прыроднага маналіту на Міёршчыне ў Язненскага талеркавага каменя непарушная.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта