Авторизация
 

Крыніца Святога Яна ў Язне

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Геолагі сцвярджаюць, што гэтаму помніку прыроды не менш за дзве тысячы гадоў. 

Некалі пасля заканчэння ледніковага перыяду ў рэчышча рачулкі Авуты сталі прабівацца з-пад зямлі струменьчыкі чысцюткай вады. Ля колішняй вёскі Паддубнікі некалькі такіх струменьчыкаў зліліся ў адзін. Так з'явілася паўнаводная крыніца, якой з часам народ даў імя святога Яна. І невыпадкова, бо вада не толькі крыштальная, пастаяннай тэмпературы — толькі плюс 4 градусы зімой і летам, але і авеяная шматлікімі легендамі як надаючая здароўе. Таму паўстала на ёй калісь капліца з дубовага бярвення, ля яе праводзіліся масавыя набажэнствы, фэсты.


У гады атэізму тую будыніну выкарысталі на гаспадарчыя патрэбы, але слава крыніцы не пацярпела. Да яе па-ранейшаму наведваліся не толькі тутэйшыя жыхары, але і паломнікі здаля. Для адраджэння кап-ліцы многае зрабіў колішні начальнік участка саўгаса "Юбілейны" Леанід Бортнік, ардэнаносец, выдатны чалавек і гаспадар. Цяпер яго эстафету пераняў ветэран працы, былы інжынер-меліяратар з Язна Алег Вайцяховіч. Пра парадак у навакольных лясах клапоціцца ляснік Аляксандр Багдановіч. І тутэйшы люд не шкадуе рубля і ўласнай працы, калі трэба добраўпарадкаваць цудоўнае месца. Агульнымі намаганнямі спачатку з'явілася чаша з камення для забору вады, потым ручаіна схавалася пад зямлю, каб напоўніць купальню. Над ёй летась з'явіўся дах, побач у павільёне можна пераапрануцца і скарыстацца медаптэчкай. Пафарбаваныя лаўкі запрашаюць адпачыць. Яны рэдка пустуюць.
Вялікія святы адбываюцца ля крыніцы 13 студзеня, 7 ліпеня і 11 верасня. У гэтыя дні сюды прыходзяць працэсіі вернікаў, прыязджае народ з навакольных вёсак і гарадоў, нават з суседняй Расіі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта