Авторизация
 

Пра Язненскі сельсавет

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Язна — адна са старэйшых вёсак на Міёршчыне. Назва яе, хутчэй за ўсё, паходзіць ад славянскага слова "яз" — запруда для лоўлі рыбы, а тут і сапраўды было дзе гэтым займацца. Сялом Полацкага павета яна названа яшчэ ў 1475 годзе, цэнтрам воласці — у 1533-м, цэнтрам стану (рэгіён з некалькіх валасцей) Полацкага ваяводства у 1552-м. 

Тады населены пункт з'яўляўся дзяржаўнай уласнасцю. Жылі тут панцырныя слугі — тры дымы (у цяперашнім разуменні — сядзібы), путныя людзі — у рознах месцах 10 і 12 дымоў, налічвалася пяць сядзіб "сяброў" путных людзей. Такую назву насіў таксама двор, цэнтр маёнтка. Цяпер ужо трэба тлумачыць, што панцырнымі слугамі называлі людзей, якія выконвалі дзяржаўныя вайсковыя павіннасці, путнымі — транспартныя (фурманы, вознікі на ўласных конях з павозкамі).


"Рэвізія Полацкага ваяводства" за 1552 год паведамляла: "Пан Дмитр Корсак маеть имение ойчызное двор Язно; того двора бояре найпервей Фёдор Пинчук маеть людей своих дымов 6, а огородников 2; Богдан Иванович маеть дымов своих 4, а огородников 2. Олексей Васильевич маеть дымов 2, а огородников 2; с тых им со всякого збожа четвёртая доля приходится, а на работу им в год по 12 толок ходят, то есть с клячами 8, а пешо 4, а с огородников серебщины по чему на их положат. Бояре того же двора Язненского, которые людей своих не мають, тых бояр дымов 6, службы и платы за них нет, кроме где треба з листы ездити. На Язне церковь св. Спаса…"


Той старажытны храм згарэў у 1828 го-дзе і быў адноўлены Корсакамі. Сучасная Праабражэнская царква ўзведзена ў канцы 19 —пачатку 20 стагоддзя з цэглы ў псеўдарускім стылі.


Язна расло марудна. У 1886 годзе ў вёсцы было 10 двароў і 137 жыхароў, валасное праўленне, царкоўна-прыходская школа (раней успаміналася і народнае вучылішча, пераведзенае з Грыгаравіч, з 64 вучнямі, сярод якіх — толькі адна дзяўчынка) і карчма. У воласці налічвалася сем сельскіх таварыстваў і 137 населеных пунктаў, у іх па сямейных спісах жыло 2446 мужчын і 2430 жанчын. Сялянскія абшчыны валодалі 9124 дзесяцінамі зямлі, у тым ліку 4282 — ворнай. Язненская воласць уваходзіла ў чацвёрты стан Дзісенскага павета, разам з Мікалаёўскай і Стэфанпальскай.


У 1921 годзе Язна — цэнтр гміны Віленскага ваяводства. У вёсцы 243 жыхары, адзін фельчар, адзін акушэр, два млыны і чатыры магазіны.


Вялікая Айчынная вайна пакінула ў вёсцы брацкія магілы, а ў наваколлі — напамін пра страшэнную трагедыю, масавы расстрэл карнікамі насельніцтва Блошнікаў у пачатку лістапада 1943-га.


Адразу пасля вызвалення Язна зноў, як і да вайны, становіцца цэнтрам сельсавета. Ужо ў 1944-м аднавіла дзейнасць МТС, пасля шматлікіх рэарганізацый — Язненскае ПМС — прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Ля яго вырас пасёлак меліяратараў. У 1965 годзе ўзведзены будынак СДК і бібліятэкі, праз некалькі гадоў — новай сярэдняй школы. Тутэйшая ўчастковая бальніца — лепшая ў краіне. Дзейнічаюць выдатны дзіцячы сад, установы гандлю і паштовай сувязі, падраздзяленні камунальнай і выратавальных служб, некалькі аграэкасядзіб.


Шматлікія невялікія гаспадаркі сталі асновай цяперашніх КУП "Язна" і ВУПКУ "Юбілейны". Працаўнікі палёў сельсавета адзначаны высокімі ўзнагародамі: ордэнам Леніна — трактарыст былога саўгаса "Дзісенскі" Мікалай Каланда, ардэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі— механізатар з гэтай жа гаспадаркі Аркадзь Глебка, начальнік БМУ Іван Дуброўскі і трактарыст з "Язна"Мікалай Федаровіч, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — брыгадзір "Дзісенскага" Сямён Балай, вадзіцель Віталь Нарэйка і трактарыст Мікалай Разумчык, з "Юбілейнага" — начальнік участка Леанід Бортнік, вадзіцелі Пётр Вайцяховіч і Іосіф Шалуха, трактарысты з "Язна" Іосіф Кісель, Сцяпан Юршэвіч і Ананій Філіповіч, з імя Пушкіна — Васіль Маняк і Генадзь Фурс.


Язненцы ганарацца землякамі — мастакамі Віктарам Жаўняровічам і Міхаілам Ляўковічам, актрысай Тамарай Кабяк, пісьменнікам Пятром Сіняўскім.


У аграгарадку Язна праходзіць фестываль праваслаўных нядзельных школ рэгіёну "Язненскі благавест", дзейнічаюць аматарскае аб'яднанне "Вера. Надзея. Любоў" і народны фальклорны гурт "Язынка". У недалёкім Ісце званне народнага мае фальклорны калектыў "Іставіца".


Непасрэдна ў Язне знаходзіцца валун, авеяны легендамі і паданнямі. Непадалёку — помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Чыстая дуброва і мясцовага—крыніца святога Яна. Помнікі археалогіі — гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры Паддубнікі, Субачава, Шарагі, Язна.


Плошча Язненскага сельсавета складае 182,92 квадратнага кіламетра, у ім 61 населены пункт і 1618 жыхароў. Найбольшыя пасе-лішчы — аграгарадок Язна (ад райцэнтра за 65 кіламетраў), вёскі Іст, Канцэрава, Басянкі-3. У сельсавеце дзейнічаюць КУП "Язна", ВУПКУ "Юбілейны", Язненскае ПМС, участак ДРБУ-203, лясніцтва, ПАВП-15, участковая бальніца і тры ФАПы, Язненскія СШ і яслі-сад, СДК, адзін сельскі клуб і адна бібліятэка, філіял Дзісенскай музычнай школы, аддзяленне паштовай сувязі, 6 магазінаў, у тым ліку два прыватныя, адна сялянская (фермерская) гаспадарка і шэсць аграэкасядзіб.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта