Авторизация
 

Дарогамі Міёршчыны

 Пабачыла свет чарговае выданне рады музеяў СШ №3 і гуртка "Арганаўты мінулага" — "Міёрская даўніна". Увазе нашых чытачоў прапануецца некалькі артыкулаў, якія падрыхтаваў Вітольд Ермалёнак.

Экскурсія па пярсцёнках

Сталічная група аматараў вандровак па Беларусі летась наведала Міёры і ў музеях СШ №3 пазнаёмілася з краязнаўчымі маршрутамі па раёне. Яны так захапілі няўрымслівых людзей, што было прынята рашэнне сёлета праехаць на "Сярэбраным пярсцёнку Міёршчыны" разам з аўтарам-распрацоўшчыкам Вітольдам Ермалёнкам. Задума ажыццёўлена. Мінчане пачалі шлях у Міёрах, потым знаёміліся з гісторыяй і помнікамі Камянполля, Пераброддзя, Забалоцця, Дзедзіна, Крычава, Мілашова і Ідолта. Пачутае і пабачанае вельмі зацікавіла экскурсантаў. Уражанняў дадала паездка па "Малым залатым пярсцёнку…", якая ахапіла вадаспад у Міжрэччы, архітэктурныя помнікі Лявонпаля, рэшткі старажытнасцяў у Дзісне. Дрэннае надвор'е не перашкодзіла вандроўнікам адолець да канца экалагічную сцежку да азяравак на Ельні.
Будуць і іншыя падарожжы па родным краі.

Ушануе памяць

Скульптурная творчасць нашага земляка, паўстанца Генрыка Дмахоўскага ахоплівае Польшчу, ЗША, Францыю, Літву, Украіну, Беларусь, Расію. Памяць яго ўшанавана мемарыяльнай дошкай на радзіме — у вёсцы Забалоцце, брашуру "Цярністы шлях паўстанца-скульптара" выдаў краязнаўца Вітольд Ермалёнак, некалькі публікацый пра гэтага таленавітага чалавека змяшчалася ў раённай газеце. Можна сцвярджаць, што пра яго на мясцовым узроўні не забываюць, а вось у свеце ён мала вядомы. Невыпадкова  знаёмства з жыццём і творчасцю Генрыка Дмахоўскага аказала вялікае ўражанне на вядомага беларускага скульптара Алеся Шатэрніка. Помнік генералу Пуласкаму ў амерыканскай Саване натхніў яго на стварэнне гарэльефаў, прысвечаных Генрыку Дмахоўскаму. Аўтар мяркуе ўстанавіць іх у пасольстве ЗША ў Мінску, на школе мастацтваў у Міёрах, ля касцёла ў Іказні і іншых месцах. У планах — выданне кнігі пра скульптара і паўстанца на англійскай мове.

Краязнаўчы паход

Па-ранейшаму летнія канікулы выкарыстоўвае археолага-краязнаўчы гурток "Арганаўты мінулага" для вывучэння роднага краю. На гэты раз малодшая група вандравала ў Бліжняе Чурылава, каб адшукаць помнікі мінулага. Юныя "арганаўты" Насця Грэцкая, Мікіта Арол, Вера Дашкевіч, Валерыя Кяпсня, Аня Панізнік, Дзіма Іваноў актыўна вывучалі старыя могілкі, якія існуюць не менш як з 16-га стагоддзя.


Пра знаходжанне ў гэтых мясцінах каменя-ахвярніка вядома з 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Выявілі яго толькі цяпер. Зусім выпадкова, калі Юра Сямёнаў шукаў чарвякоў для рыбалкі. Чырванаватая зярністая пліта 70 на 80 сантыметраў раней знаходзілася далей ад берага возера, а цяпер спаўзла да самай вады і магла зусім знікнуць у глыбіні.


Цікавай знаходкай стаў кавалак апрацаванага крэменя — адшчэп, якому не менш за 5 тысяч гадоў. Магчыма, ён сведчыць пра знаходжанне ў гэтай зручнай мясціне паселішча старажытнага чалавека—побач возера, і цяпер багатае рыбай.

Будзе музей-кузня

Вітольд Ермалёнак марыць дапоўніць музей "Сялянская хата" сапраўднай кузняй, каб дэманстраваць дарослым наведвальнікам і вучням як і ў якіх умовах працавалі раней мясцовыя ўмельцы абыходжання з гарачым металам. Цяпер ідзе пошук экспанатаў. Чарговай знаходкай стаў чыгунны ручны свідравальны станок 19-га стагоддзя, які захаваўся ў міярчаніна Багуслава Мацука.
Музейная кузня не можа абысціся без дэманстрацыі самаробнага і завадскога даўняга сельскагаспадарчага рыштунку. Для яго Вітольд Антонавіч з памочнікам Ігарам Кандратовічам узвялі спецыяльную павець. Тут толькі што размясцілася ля коннай малатарні ручная веялка зерня, больш вядомая ў нашых мясцінах як арфа. На ёй ачышчалі пасля абмалоту збожжа і рабілі першапачатковую сартыроўку зярнят. Цяпер падобныя прыстасаванні вельмі рэдкія, бо выйшлі з ужытку. Але калі нешта з падобных сельскагаспадарчых прылад ці кавалёвага абсталявання ў вас захавалася, прапануйце для музеяў Вітольду Ермалёнку.


Чытаў "Міёрскія даўніны" Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта