Авторизация
 

Розніца георгіеўскай і гвардзейскай лент

Разница георгиевской и гвардейской лент 

 

Існуюць дзве ордэнскія стужкі, падобныя па расфарбоўцы, але з істотнымі адрозненнямі ў змесце. Іх шырыня прыкладна два сантыметры. Яны падзелены на пяць каляровых палос. Георгіеўская — з трыма чорнымі і двума жоўтымі. Гвардзейская — з трыма чорнымі і двума аранжавымі. Нават дасведчаныя часта блытаюцца. Але бліжэй да сутнасці. 

 

Вялікамучанік Георгій—адзін з найбольш вядомых святых у хрысціянстве. Ён стрываў асабліва цяжкія пакуты за веру Хрыстову і завецца Перамоганосцам. На Русі існавала ўсенароднае шанаванне святога як змеяборца. У эпоху праўлення цара Аляксея Міхайлавіча ў Расіі зацверджаны герб з двухгаловым арлом і вершнікам—пераможцам дракона. Пры Пятры І вершніка называюць Георгіем Перамоганосцам. У 1712 годзе яго выява з'яўляецца на знамёнах маскоўскага пяхотнага і драгунскага палкоў. 20 снежня 1781 года з гэтым адлюстраваннем зацверджаны герб Масквы. 26 лістапада 1769 года імператрыца Кацярына ІІ заснавала вышэйшы ордэн Георгія за асаблівыя заслугі для военачальнікаў.


У пачатку ХІХ стагоддзя імператар Аляксандр І для ўшанавання салдат і унтэр-афіцэраў зацвердзіў ордэн "Георгіеўскі крыж" чатырох ступеняў. Узнагарода IV і ІІІ ступені была з серабра, ІІ і І—з золата. Кавалер ордэна не належаў фізічнаму пакаранню, а да свайго жалавання пажыццёва атрымліваў надбаўку ў 50%.


Але паўстала пытанне: як выглядаць ордэнскай мары? Прыгадаем, што вялікамучанік яшчэ пры цары Дыяклетыяне двойчы перанёс езуіцкія здзекі за веру Хрыстову, а ў 303 годзе пакараны смерцю, але Божай міласцю двойчы заставаўся жывы. Такім чынам, георгіеўская стужка, якая стала ордэнскай на Георгіеўскім крыжы, мела тры чорныя паласы—як сімвал смерці, і дзве жоўтыя—сімвал жыцця.


8 лістапада 1943 года заснаваны салдацкі ордэн Славы І, ІІ і ІІІ ступені (з золата, пазалочанага серабра і серабра адпаведна знакавасці). Ім узнагароджваліся салдаты, сяржанты і малодшыя лейтэнанты ў авіяцыі, матросы і старшыны ў ваенна-марскім флоце. Ордэн Славы аналагічны царскаму Георгіеўскаму крыжу, толькі з трыма ступенямі. Але як быць з ордэнскай стужкай? Сталін ніяк не мог пагадзіцца на георгіеўскую, бадай што рэлігійную. Зацверджана гвардзейская—хоць і падобная на былую, але з іншай трактоўкай. Чорны і аранжавы колеры—сімвалы парахавога дыму і полымя.
Больш за тое, у верасні 1941 года ў нас з'явіліся гвардзейскія часці і злучэнні. На іх знамёнах быў партрэт Леніна, а кожны салдат і афіцэр атрымаў асаблівы нагрудны знак у форме ордэна са словам "гвардыя". На сцягах гвардзейскіх ваенна-марскіх караблёў, на бесказырках матросаў і старшын такіх суднаў з'явіліся гвардзейскія стужкі.


Такім чынам, на практыцы мы карыстаемся гвардзейскай стужкай, а завём яе георгіеўскай. Але ад гэтага значэнне першаснай не змяншаецца.


Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта