Авторизация
 

Мітынг-рэквіем у Дзісне

Митинг-реквием в ДиснеЛеанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Сасоннік за мікрараёнам Дзісны на правым беразе Дзісёнкі ў бок Залонецкіх з'явіўся ў пасляваенны час. Стромкія дрэвы акружылі месца, якое назаўсёды стала для горада сімвалам самай вялікай трагедыі: ніколі за шматвекавую гісторыю ён не губляў столькі сваіх жыхароў, як у той нядзельны дзень 14 чэрвеня 1942. 75-годдзю гэтай падзеі прысвячаўся мітынг-рэквіем, які вялі Аляксей Астукевіч і Ксенія Качукіна. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі горада, дэлегацыі працоўных калектываў, ідэалагічныя работнікі райцэнтра, школьнікі, нешматлікія ўжо прадстаўнікі дзісенскай яўрэйскай дыяспары з іншых мясцін.

 

У цяперашняга пакалення ўжо абстрактнае ўяўленне пра тое, што такое фашызм. Наглядна разумець гэта пачынаеш толькі на такім вось мерапрыемстве. Калі стаіш перад дзвюма вялізнымі магіламі і ўдумваешся ў сказанае вядучымі і выступаючымі, якія так часта паўтараюць адну і тую ж лічбу: тут на працягу толькі аднаго дня ад фашысцкай кулі загінулі 3800 чалавек. А мо і болей, бо дакладнага пераліку ніхто не рабіў. Жудасныя падрабязнасці прыводзяць аратары і навуковы супрацоўнік раённага музея Вольга Пупіна: яўрэі самі капалі гэтыя дзве траншэі шырынёй пяць метраў, глыбінёй чатыры, даўжынёй 60. Ведалі, для чаго яны прызначаны. Потым іх саміх, іх родных і блізкіх, членаў сем'яў і суседзяў без падзелу па полу і ўзросце выганяць раніцай светлага летняга дня з хат у гета, прыгоняць сюды, прымусяць распрануцца, стаць на хісткія кладкі праз траншэі…


Митинг-реквием в ДиснеСтрашэннай трагедыяй і палітыкай генацыду назваў тую падзею старшыня Дзісенскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Качан. Памятаць пра яе мы абавязаны, каб усё не паўтарылася зноў.


Ахвяр Халакосту называюць вядучыя. Гэта сем'і Рохліных з іх роднымі, Абрамзонаў, Лекахаў, Гофманаў, Кункесаў, Смірыных… Спіс надта вялікі, каб яго пералічыць у рэпартажы. Але варты памяці, і не толькі на працягу аб'яўленай хвіліны.


Намеснік дырэктара Дзісенскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Алена Конах сведчыць, што яе бабуля дзесяцігадовай дзяўчынкай стала сведкай таго даўняга жаху. Потым яна з сяброўкамі ратавалі дзяўчынку-яўрэйку. І цяперашнім дзецям варта цікавіцца мінулым у сваіх бабуляў і дзядуляў, каб ведаць сапраўдную гісторыю, каб не дапускаць трагедый.


Памяццю аб жалобнай даце кладуцца вянкі і кветкі ад сучаснікаў да помнікаў мемарыялу.
Так, фашысцкая ідэя расавай перавагі не вытрымала выпрабаванне часам. Але забрала дзясяткі мільёнаў ахвяр, усыпала не краіны, кантыненты магіламі. Толькі не ўсіх гісторыя вучыць. І цяпер крыважэрныя тэорыі збіраюць прыхільнікаў пад свае сцягі, ліецца чалавечая кроў. Будзем памятаць пра мінулае, каб горшае з яго ў нас не паўтарылася.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта