Авторизация
 

Мінула 75 год. Гета ў Дзісне...

Прошло 75 лет. Гетто в Дисне ... Яўрэі з'явіліся ў Дзісне яшчэ ў 17-м стагоддзі. Напярэдадні Другой Сусветнай вайны іх было ў горадзе больш за чатыры тысячы ці 60% жыхароў.

 

Калі трэцяга ліпеня 1941 года гітлераўцы захапілі Дзісну, былі ўтвораны мясцовыя органы ўлады. Начальнікам горада прызначаны тутэйшы жыхар Санцаў. Паліцыю таксама ўкамплектавалі з тутэйшых. Яны дапаўнялі нямецкую жандармерыю. Ужо 25 ліпеня спецыяльны загад патрабаваў ад усіх яўрэяў горада і наваколля пастаянна пасяліцца ў Дзісне на вызначанай тэрыторыі: вуліца Полацкая — левы бок вуліцы Глыбоцкай і на завулках паміж імі. Так утварылася гета, дзе ў кожным доме жылі па 5-6 сем'яў у цеснаце, брудзе, голадзе і галечы.


Гета не было закрытым, але нікому чужому не дазвалялася туды заходзіць. А яўрэям пад пагрозай расстрэлу забаранялася выходзіць з яго і наогул перамяшчацца ў іншыя населеныя пункты ноччу. Харчаваннем гэтых людзей ніхто не займаўся, хлебныя пайкі выдавалі толькі самым маючым патрэбу, астатнія павінны былі здабываць ежу самі, найперш выменьваючы яе на рэчы.


У гета прызначылі юдэнрат пад кіраўніцтвам Рохліна, у склад кіраўніцтва ўвайшлі яго сябры Гардон, Хаусман і іншыя. Парадак падтрымлівала яўрэйская паліцыя, яна ж на пасту ля моста правярала ўсіх уваходзячых у горад. Гарадская паліцыя сабірала жыхароў гета для выканання тэрміновых работ.


Уцячы з гета не ўяўляла асаблівай цяжкасці, але гэта яшчэ не азначала ўратавацца. Толькі куды было падзецца? Немцы стварылі сістэму маральнага і матэрыяльнага заахвочвання тых, хто выдаваў уцекачоў акупацыйным уладам. Тым, хто хаваў яўрэяў, пагражаў расстрэл.


У сакавіку 1942 года перад святам Песах гітлераўцы правялі першую акцыю па вырашэнні "яўрэйскага пытання". Яна ахапіла тых, хто не хацеў падпарадкоўвацца нямецкім уладам. Сярод гэтай катэгорыі аказаліся вядомы дзісенскі фатограф Эпштэйн, яго сын Барыс, Доба Расіцан, Іосіф Фукс, Шацман і іншыя. Па дарозе Шацману ўдалося ўцячы, але было аб'яўлена, што калі ён не вернецца, пакараюць яго сям'ю. Шацман вярнуўся і загінуў. Астатніх расстралялі паблізу цяперашняга Дзісенскага ўчастка электрасетак. Надпіс на помніку на яўрэйскай і рускай мовах сведчыць: "Тут пахаваны 28 яўрэяў з гета "Дзісна", якія сталі першымі ахвярамі, што загінулі ад рук фашыстаў 13 сака-віка 1942 года. Няхай будзе блаславенна іх памяць".
14 чэрвеня 1942 года ў 4 га-дзіны раніцы паліцаі і немцы акружылі гета ў Дзісне. Узняўся сапраўдны вэрхал. Карнікі пагналі ўзрушаны натоўп у бок Осцевіч. Там загадзя былі выкапаны две глыбокія траншэі, праз якія пракладзены кладкі. Мужчын аддзялілі ад жанчын і загадалі распрануцца. Голых людзей ставілі на дошкі, што ляжалі ўпоперак траншэй, іх растрэльвалі з аўтаматаў. Маці да магілы вялі ці неслі на руках дзяцей. Старыя ішлі на смерць у рытуальным адзенні (талесах) і гучна чыталі малітвы.


Да вечара абедзве расстрэльныя ямы былі да верху запоўнены трупамі. Іх засыпалі зямлёй. Некалькі паліцаяў засталіся ахоўваць страшэннае месца. Але яны не вытрымалі напружання, з цёмным уцяклі: зямля на пахаванні стала варушыцца. У ямы валіліся параненыя, людзі без прытомнасці. Яны паступова прыходзілі ў сябе і імкнуліся ўратавацца, выпаўзці з-пад мёртвых. Так працягвалася некалькі дзён. Засталіся ў жывых адзінкі. Потым з зямлі стала прасочвацца кроў. Для папярэджання інфекцыі немцы загадалі засыпаць магілы вапнай.


Цяпер на месцы расстэлу стаіць помнік. Надпіс на яўрэйскай і беларускай мовах сведчыць: "Тут пахаваны 3800 жыхароў — грамадзян г. Дзісна, яўрэяў, загінуўшых ад рук фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых 14.06.42 г.. Няхай будзе блаславенна памяць загінуўшых!"


Пасля расстрэлу ў Дзісне яшчэ заставаліся яўрэі-спецыялісты, якія былі патрэбны немцам,—абутнікі, краўцы, кавалі, столяры. У канцы снежня 1943 года немцы вырашылі пазбавіцца і ад іх. Расстрэльвалі ў горадзе там, дзе цяпер гаражы бальніцы. Трупы вывезлі за Дарожкавічы і выкінулі ў снег. Вясной мясцовыя жыхары арганізавалі пахаванне. Надпіс на помніку на яўрэйскай і беларускай мовах удакладняе: "Тут пахаваны апошнія яўрэі гета г. Дзісна — 17 рамеснікаў, забітых нацыстамі 22 снежня 1943 года. Няхай будзе блаславенна іх памяць".


Першыя сціплыя помнікі на месцах расстрэлу з'явіліся ў Дзісне яшчэ ў пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Іх ставілі прыехаўшыя здаля родныя загінуўшых, якіх трэба было называць савецкімі грамадзянамі. Тады ў краіне разварочвалася антысеміцкая "справа ўрачоў" і мясцовыя ўлады нават баяліся нагадваць слова "яўрэй". Потым сітуацыя памянялася да лепшага. У 1992-м, да 50-годдзя ліквідацыі Дзісенскага гета, калі змаглі прыехаць на радзіму тыя, хто тут нарадзіўся і цудам ацалеў у гады вайны, да помнікаў яны прымацавалі шыльдачкі на беларускай мове і іўрыце. На іх праўдзіва сказана пра тое, хто прыняў на гэтах месцах пакутніцкую смерць.


Пётр БАГОВІЧ,
краязнаўца.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта