Авторизация
 

Сувязь пакаленняў на Міёршчыне

Связь поколений на МиорщинеВыміраюць цэлыя вёскі, не кажучы пра хутары. З твару зямлі знікаюць населеныя пункты. А разам з імі і назвы. З тапанімікай сціраюцца прозвішчы колішніх насельнікаў. Цэлыя пакаленні губляюць свае карані. 6 снежня 2016 года "Міёрскія навіны" змясцілі маю публікацыю пад загалоўкам "Калыска — Баркоўшчына" з пералічэннем зніклых вёсак і хутароў, прозвішчаў іх жыхароў.

 

Не мінула і паўмесяца, як пачаўся фурор. На гэты нумар газеты літаральна пачалося паляванне. Званок ад Зінаіды Кодзіс, якая падзякавала "Міёрскім навінам" і аўтару ад цэлага калектыву жыхароў Полацка і ад сябе асабіста за зберажэнне памяці і прыгадванне яе радні. Званіла ўраджэнка Баркоўшчыны Ада Бяляўская з Наваполацка, жыхаркі Аршанскага раёна, мае вучаніцы Цыбульская і Касевіч з вёскі Фядосава. Маладая жанчына, унучка Мішуты з вёскі Куты павезла газету ў Магілёўскую вобласць сваім дзецям як рэліквію, якая ўказвае, што іх род паходзіць з глухіх, але цудоўных мясцін. Запыт з далёкага Мурманска ад нашчадкаў роду Балашоў з вёскі Мерзлякі.


У лютым папраўляў здароўе ў дзісенскай бальніцы. У адной палаце са мной ляжаў прадстаўнік роду Цюлькаў з вёскі Узгарэліца Другая. Сардэчная ўдзячнасць за публікацыю, захаванне памяці пра вёсачку і яе жыхароў. Званок ад прафесара Апольскага ўніверсітэта Браніслава Іосіфавіча Кодзіса, выхадца з вёскі Васіленкі, які ў 1958 годзе скончыў 10 класаў Акунёўскай СШ і з сям'ёй выехаў у Польшчу. Ён пенсіянер, летам збіраецца прыехаць на радзіму для збору матэрыялаў пра сваю сям'ю з Васіленкаў і трох дзядзькоў, якія жылі ў Міёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах.


Публікацыя "Калыска — Баркоўшчына" стала скарбам капітана першага рангу, доктара ваенных навук, загадчыка кафедры Вышэйшага Севастопальскага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання, майго былога вучня з Акунёўскай СШ Мікалая Шайтара, які станоўчым водгукам падзяліўся на сайце. Нягледзячы на вялікую адлегласць, на публікацыю звярнуў увагу капітан першага рангу ў запасе Мікалай Малыш з Уладзівастока, які таксама змясціў станоўчую анатацыю на сайце. Адгукнулася ў інтэрнэце Людміла Міхалушка з Наваполацка. Абмеркаванне працягваецца.


Зінаіда Кодзіс на тым канцы провада шкадавала, што ніхто не захаваў памяць пра яе радзіму — даўно вымерлыя Лугаўцы І, ІІ, ІІІ і Ніргулішкі, пра тых людзей, якія насялялі, апрацоўвалі зямлю, расцілі дзяцей. Сапраўды, чаму б не ўнесці гэты матэрыял у дадатак кнігі "Памяць. Міёрскі раён".

 

Фота для ілюстрацыі.
Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта