Авторизация
 

У Міёрах дзейнічае экспазіцыя "Рарытэты Дзісеншчыны"

В Миорах действует экспозиция "Раритеты Дисненщины"Леанід МАТЭЛЕНАК

11 мая ў раённым гісторыка-этнагарафічным музеі пачала дзейнічаць экспазіцыя "Рарытэты Дзісеншчыны". Ініцыятарамі яе стварэння выступілі музейныя работнікі Глыбокага. Яны прапанавалі сабраць разам самыя цікавыя, найбольш адметныя экспанаты з музеяў і прыватных калекцый Браслаўскага, Глыбоцкага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў для перасоўнай выставы, якая змагла б адлюстроўваць самае адметнае з мінулага гэтага рэгіёну, значная частка якога ўваходзіла ў колішні Дзісенскі павет. І вось ідэя ажыццёўлена.

 

У адкрыцці экспазіцыі ў Міёрах прынялі ўдзел культработнікі, настаўнікі, мясцовыя краязнаўцы. Іх вітала дырэктар музея Аксана Лагунёнак. Яна прапанавала пазнаёміцца з рэгіянальнымі сведчаннямі мінулага. На першы погляд, гэта пераважна звычайныя рэчы, кнігі, дакументы і здымкі, якія становяцца цікавымі часам вырабу ці з'яўлення, асаблівасцямі выкарыстання, дачыненнем да гістарычных падзей і людскіх спраў. Але паглядзець на экспанаты недастаткова, яны становяцца асабліва цікавымі, калі сведчаць пра сябе вуснамі экскурсаводаў.


Пра скарбы з музеяў СШ №3 расказаў настаўнік гісторыі Вітольд Ермалёнак. У іх ліку палітычная карта, якую выкарыстоўваў на ўроках у Крукаўскай школе ў перадваенны час дэпутат Народнага сходу ў Беластоку Флор Манцэвіч; барадавы знак, уведзены Пятром І; нумар часопіса "Крывіч" Вацлава Ластоўскага; посуд для лёду з маёнтка Дмахоўскіх у Забалацці… Пералічыць ўсё цяжка, ды і патрэбы ў тым няма. Каштоўнасць экскурсіі ў тым, што кожную рэч суправаджае цікавая гісторыя.


Размову, пачатую Вітольдам Антонавічам, падхапіла супрацоўніца раённага музея Вольга Пупіна. Яна пазнаёміла з рарытэтамі непасрэдна Міёршчыны, у тым ліку амаль забытай дзісенскай керамікай, рознымі бытавымі і гаспадарчымі рэчамі. Прадметы дамашняга выкарыстання, якія даўно выйшлі з ужытку, прапанавалі браслаўчане. Аказваецца, і глыбачане лічаць сваім земляком "нашага" Вацлава Ластоўскага, захоўваюць матэрыяльныя сведчанні пра яго. Германавічы ганарацца Язэпам Драздовічам… Гэта толькі асобныя штрыхі з нашай агульнай гісторыі, грунтоўнае знаёмства з якой абяцае экскурсія па стэндах выставы "Рарытэты Дзісеншчыны". Наведайце яе, не пашкадуеце. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта