Авторизация
 

Пра Уладзіміра РАДЗІШЭЎСКАГА і яго партызанскае мінулае

О Владимире Радишевском и его партизанском прошломЗ Уладзімірам Іосіфавічам РАДЗІШЭЎСКІМ, тады сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі калгаса "1-е Мая" мяне звяла сумесная работа  гадоў 45 таму. Гэта быў высокі салідны і інтэлігентны мужчына ў гадах, здавалася, непаспешлівы ў словах і ўчынках. У гады Вялікай Айчыннай партызаніў на Ушаччыне, меў узнагароды, аднак пры поўным парадзе — з ордэнам і медалямі яго ні разу не бачыў. Работу з людзьмі ведаў, а таму карыстаўся павагай сярод калгаснікаў. 

 

Хаця здароўе ўжо падводзіла, быў надзейнай падтрымкай старшыні ў рашэнні вытворчых пытанняў, бо ў раслінаводстве, механізацыі і жывёлагадоўлі  таксама разбіраўся. Не раз я станавіўся сведкам, як ён умела "дырыжыраваў" ходам партыйнага сходу, калі грунтоўна абмяркоўваліся часам напростыя праблемы развіцця гаспадаркі і выхаваўчай работы. Ведалі і паважалі яго ў раёне.

 

Бацька дзвюх ужо дарослых дачок, просты ў зносінах, гасцінны дома. Запомнілася, як неяк у час веснавой сяўбы запрасіў да сябе паабедаць і пачаставаў смачным варэннем, кампаненты якога я не змог адразу назваць. Аказалася, такое водарнае, смачнае і карыснае атрымліваецца, калі да чарніц дадаць малін. Рэцэпт прыйшоўся даспадобы і ў маёй сям'і.


О Владимире Радишевском и его партизанском прошломЗдавалася, што ведаў пра Уладзіміра Іосіфавіча шмат. Але як паказала нядаўняя размова з яго малодшай дачкой Алай Уладзіміраўнай Гайдар, далёка не ўсё.
— Мой бацька меў цвёрдыя ідэйныя перакананні, святкаваў толькі 9 мая — День Перамогі і 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, — адразу адзначыла Ала Уладзіміраўна. — На Дзень Перамогі штогод імкнуўся паехаць на Ушаччыну да мемарыялу "Прарыў", каб сустрэцца з былымі паплечнікамі па партызанскай барацьбе, наведаць магілы баявых сяброў і родных людзей. І звычайна браў мяне з сястрой, пазней — адну мяне. Так што я памятаю яшчэ той даволі сціплы помнік, які стаяў на месцы цяперашняга шыкоўнага мемарыялу, з дзяцінства наведвала месцы былых баёў, а таму расла патрыёткай.


Бацька вельмі беражліва і адказна адносіўся да ўсяго, што было звязана з яго баявым юнацтвам — дакументаў, узнагарод, здымкаў. Збіраў публікацыі пра сваіх землякоў, баявых сяброў, святочныя і юбілейныя газеты да Дня Перамогі, наогул матэрыялы пра вайну. Усё гэта перавёз ў Міёры, калі пэўны час жыў у мяне. А як сабраўся ехаць да старэйшай дачкі ў Кастраму (дарэчы, яна — яго любіміца і гордасць: камсамолка, удзельніца ўдарных будоўляў, інжынер-будаўнік, якая хутка зрабіла кар'еру), найперш сабраў для вывазу вось гэты архіў, а не адзенне ці асабістыя рэчы. Цяпер у мяне засталося вельмі мала чаго.


Такія ж адносіны былі да памяці абаронцаў Айчыны наогул. Дзе б ён ні працаваў, а пераязджалі мы даволі часта, клапаціўся аб узвядзенні помнікаў ці абеліскаў у гонар мясцовых жыхароў, што не вярнуліся з вайны. На маёй памяці яго намаганнямі ўстанаўлівалі помнікі ў Ісце, Шарагах.


О Владимире Радишевском и его партизанском прошломШто Вы расказваеце пра партызанскае мінулае Уладзіміра Іосіфавіча цяпер сваім унучку і ўнучачцы?
—Яны яшчэ маленькія, каб успрымаць сур'ёзныя рэчы. Спадзяюся, для іх калісьці стануць вельмі цікавымі яго ўспаміны, напісаныя ўласнай прадзедаўскай рукой. А расказаць ёсць што.
Мой бацька нарадзіўся ў сакавіку 1922 года на Ушаччыне, быў адзіным сынам у бацькоў. Пазней сям'я перабралася ў Віцебск. Там закончыў сямігодку, паступіў у механіка-энергетычны тэхнікум. Пасля трэцяга курса ў 1941 годзе разам з іншымі студэнтамі паехаў у Ленінград, дзе на Кіраўскім заводзе трэба было манціраваць і падключаць абсталяванне ў новых цахах. Цудоўная сустрэча будучага выхаднога дня 22 чэрвеня белай ноччу на Неўскім праспекце была перапынена ашаламляльным для ўсіх паведамленнем аб вайне. Неўзабаве над горадам з'явіліся першыя варожыя самалёты, іх папераджальным агнём сустракалі зеніткі.


У пачатку ліпеня тату давялося вярнуцца ў Віцебск, горад ужо было не пазнаць: часта сустракаліся руіны разбомбленых і нядаўна прыгожых будынкаў, суцэльнае зацямненне ноччу. А праз два дні, 8 ліпеня, абласны цэнтр занялі фашысты. Але горад не здаваўся, хаця савецкія войскі яго пакінулі. Быў узарваны віядук праз чыгунку, запылалі склады. А з цёмным камсамольцы далі такі адпор захопнікам, што яны вымушаны былі адвесці свае падраздзяленні.


Сям'я Радзішэўскіх хутка вымушана была вярнуцца на Ушаччыну, да родных. Бацькі не перажылі ваеннага ліхалецця, іх забраў тыф. А ў тых мясцінах ужо ў 1942 годзе разгарнуўся масавы партызанскі рух. Моладзь, а разам і мой бацька, шукалі і хавалі зброю, рыхтаваліся пайсці ў лес. І такі дзень настаў. Тата разам з іншымі маладымі аднавяскоўцамі трапілі ў 2-гі атрад брыгады Дуброўскага, камісарам якога з'яўляўся знакаміты В. Лабанок. Там быў залічаны членам разліку станкавага кулямёта, хутка асвоіў гэтую грозную зброю.


Першым і найбольш запамінальным выпрабаваннем для яго стаў бой супраць уласаўцаў у Кублічах, дзе 17 партызан з двума станкавымі кулямётамі супрацьстаялі палку ваяк. Яны на тры гадзіны затрымалі ворага, за гэты час насельніцтва паспела схавацца ў навакольных лясах. Вось тая група байцоў стала ядром маладзёжнага атрада №8 брыгады імя Сталіна, у ім бацьку прызначылі памочнікам камісара па камсамоле, а баявыя таварышы выбралі сакратаром камсамольскай арганізацыі.


Бацька нагадваў, як хадзіў з групамі ўзрыўнікоў на чыгунку Зябкі-Падсвілле і ўдзельнічаў у "рэйкавай вайне", скіроўваўся мініраваць шашу. Запомніліся яму цяжкія баі ля Замошша, Царкавішча, Малых Дольцаў вясной 1943-га, калі немцы напярэдадні Курскай бітвы вырашылі "пакончыць" з партызанскім рухам у Полацка-Лепельскай зоне. Не хапала боепрыпасаў, супрацьтанкавых сродкаў, але партызаны выстаялі. Той вопыт вядзення баёў супраць рэгулярных часцей немцаў, падтрымка з-за лініі фронту зброяй і боепрыпасамі дапамаглі ўтрымацца і ў час блакады, калі 3-я танкавая армія ўзялася наводзіць парадак у сваім тыле. Толькі калі варожая авіяцыя вывела са строю амаль усе кулямётныя разлікі, кальцо акружэння небяспечна звузілася, было прынята рашэнне прарываць блакаду.


Сярод тых 200 аўтаматчыкаў і ручных кулямётчыкаў, якія кінуліся на прарыў блакады ля вёсак Паперына - Новае Сяло, быў і мой бацька. Ішлі ў атаку паміж населеных пунктаў, у якіх многія хаты пылалі, з гарышч ацалелых і іншых месц па наступаючых моцна білі нямецкія кулямёты. Але ў партызан не было іншага шляху, як наперад. І вораг не ўстаяў, пачаў адступаць, а потым пабег…
Пазней поле паміж тымі вёскамі партызаны назвалі "далінай смерці", вельмі шмат там палегла іх баявых таварышаў. Пра іх і падзеі прарыву нагадваў бацька, калі ў пасляваенны час прыязджаў сюды.


Як перадавая група прарыву дасягнула Селішчанскай пушчы, да ўсіх прыйшло разуменне: галоўная справа зроблена. За Замошшам, у лесе ля населенага пункта Пушча быў першы прывал. Потым брыгада імя Сталіна скіравалася ў Лепельскі раён, а атрад №8 вярнуўся да Кублічаў, у партызанскім злучэнні Аляксея папоўніў боезапас і так актыўна пачаў граміць варожыя абозы, што вораг вымушаны быў вывесці гарнізон з мястэчка.
Вельмі запамінальным для бацькі стаў партызанскі штурм Лепеля. Пачаўся ён ноччу з 19 на 20 кастрыч-ніка 1943 года. У ім удзельнічалі многія брыгады. Ды і не магло быць інакш, бо гэты горад з'яўляўся базай забеспячэння нямецкай 3-й танкавай арміі. У ім і паблізу размяшчалася шмат войск. У такіх умовах імкнуцца яго захапіць—вялікая дзёрзкасць і рызыка.


Тады партызанскія атрады і брыгады ціха абышлі варожыя гарнізоны і кінуліся на начны штурм Лепеля. Наступленне прадоўжылі са змярканнем на наступны дзень. Бой працягваўся тры дні. Не дапамаглі немцам ні танкі, ні авіяцыя. Бацькаў атрад спаліў 100-мятровы мост і разагнаў яго ахову, потым удзельнічаў у вулічных баях.


Партызаны пакінулі Лепель з багатымі трафеямі. Атрад №8 яшчэ правёў нямала баёў. Незабыўнай, самай радаснай падзеяй таго часу называў бацька сустрэчу з Чырвонай Арміяй.


О Владимире Радишевском и его партизанском прошломНаколькі памятаю з яго аповедаў, Уладзімір Іосіфавіч сустрэў там і сваю будучую жонку.
— Так, мая маці Марыя Францаўна была простай вясковай дзяўчынай з вёскі Пушча. Яе сям'я пякла для партызан хлеб. Усе яе блізкія пацярпелі ад баявых дзеянняў у час блакад, асабліва мужчыны, практычна ўсе яны ваявалі ў лясах ці на фронце. І саму партызаны ўратавалі ад вывазу ў Германію, адбілі разам з іншай моладдзю, калі яна ўжо знаходзілася ў часовым лагеры ва Ушачах. Так што шляхі маладых людзей не раз перасекліся яшчэ ў ваенныя часіны.


Але і першыя пасляваенныя гады не былі надта лёгкімі…
— Так, у бацькавым альбоме захоўваўся здымак, дзе ён сярод моладзі са зброяй. Адразу пасля вызвалення працаваў на розных пасадах у камсамоле ва Ушачах, Падсвіллі. Уваходзіў у склад знішчальнага батальёна, які змагаўся супраць бандытаў, якіх у той час было шмат. Яны рабавалі насельніцтва, стралялі па актывістах. Маці нагадвала, што заўсёды хвалявалася, ці вернецца бацька з рэйдаў супраць іх дадому.
Я той перыяд ведаю больш з аповедаў бацькоў, таму не ўзгадаю дакладна жыццёвы шлях сям'і. А яна вандравала ўслед за татам. Ён нейкі час працаваў у палітаддзеле Глыбоцкай МТС і нават рэдагаваў яго газету "Калгасная праўда". Потым былі Браслаў, Клётаў Двор на Міёршчыне. З заканчэннем Мінскай вышэйшай партыйнай школы тут з'яўляўся сакратаром палітаддзела МТС. Старшынстваваў у калгасе "Ленінскі шлях" з цэнтрам ў Забалацці. Нядоўга затрымаўся ў МТС у Ідолта і быў прызначаны інструктарам райкама па зоне Дзісенскай МТС. Сям'я стала жыць у Дарожкавічах, а тата на матацыкле ездзіў па калгасах. Самастойным участкам работы, як тады гаварылі, стала для яго пасада сакратара парткама ў саўгасе "Дзісенскі". І я ў чарговы раз памяняла школу, потым пачала хадзіць з Іста ў Язненскую СШ, расхварэлася. Па гэтай прычыне і каб атабарыцца больш стабільна на адным месцы, бацька сам папрасіўся ў калгас "1-е Мая", са старшынёй якога Пятрайцісам быў добра знаёмы, сябраваў. Тут узначальваў партыйную арганізацыю, цяпер гэта пасада намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце, працаваў старшынёй прафсаюзнай арганізацыі нават пасля дасягнення пенсіённага ўзросту.


У сям'і і з людзьмі паводзіў сябе вельмі інтэлігентна, разам з тым патрабавальна. Ніколі і нідзе не ўжываў "ненарматыўную" лексіку. І для мяне арыенцітам было яго цвёрдае патрабаванне як вучыцца (вядома, на выдатна), як сябе паводзіць (быць актывісткай). Заўсёды прынцыпова разбіраўся дома і ў школе, калі нешта з гэтага не атрымлівалася.


І вось, бацька, маці — ужо памяць. У чым яна?
— Найперш, такую страшэнную вайну прайсці з гонарам маглі толькі вельмі ўпэўненыя ў сваёй праваце і сіле ўласных перакананняў людзі. І яшчэ, мае бацькі ніколі не гналіся за багаццем , сваю пазіцыю тлумачылі проста: затое ўсюды людзі ўспомняць нас толькі добрым словам. Пазней я пераканалася, што гэта сапраўды так.


Гутарыў і ўспамінаў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта