Авторизация
 

Здымкі з нагоды выхаду пяцітысячнага нумара міёрскай раёнкі

Снимки по поводу выхода пятитысячного номера миорской районкиЛеанід МАТЭЛЕНАК

Гэтым здымкам фотакарэспандэнта рэдакцыі Пятра Баброўскага месца ў раённай газеце не хапіла, яны ніколі не друкаваліся. Дакладна ведаю, што зроблены  ў чацвер, 24 снежня 1981 года, у зале пасяджэнняў райкама партыі і на яго прыступках у час канферэнцыі рабселькараў з нагоды выхаду пяцітысячнага нумара раёнкі.  Тады днём нараджэння  яе лічылася 5 снежня 1944-га, пры грубым падліку можна сцвярджаць, што газета была ўдвая маладзейшай.

 

Друкавалася накладам 6543 асобнікі тройчы на тыдні на чатырох старонках. Цяпер яна больш ёмістая, хаця нумарацыя не такая імклівая. Але не гэтыя лічбавыя паказчыкі выклікаюць настальгічны настрой. З нагоды чарговага свята друку яшчэ раз хочацца выказаць словы шчырай удзячнасці колішнім супрацоўнікам рэдакцыі і іх (нашым) добраахвотным памочнікам.

 

Снимки по поводу выхода пятитысячного номера миорской районкиНа здымку з залы пасяджэнняў бачны юбілейны выпуск "Сцяга працы". У ім паэтычнае віншаванне "Пяцітысячны крок" змясціў намеснік рэдактара Аляксей Кавалевіч. За ім быў і спецыяльны выпуск "Ручайка". Загадчык аддзела пісьмаў Анатоль Смык у матэрыяле "Вытокі" правёў гістарычнае даследаванне мінулага раёнкі, якое потым вусна дапоўніў колішні рэдактар Міхаіл Латышаў . А яшчэ падрыхтаваў інтэрв'ю з адным са старэйшых і найбольш актыўных сельскіх карэспандэнтаў Сяргеем Матэленкам, у той час—інспектарам Дзяржкамітэта БССР па ахове прыроды. Дарэчы нагадаць, што пісаць у раёнку Сяргей Пятровіч пачаў сямікласнікам Чэраскай школы, не парываў з ёй сувязі на пасадах інструктара РК ЛКСМБ, старшыні калгаса імя Мічурына. Нават уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне і спрабаваў сілы ў вершах.


Традыцыйнае паэтычнае віншаванне "Раёнцы" напісаў самы тады друкуемы паэт Браніслаў Мароз. Васьмікласніца з Мілашова Лена Масла падарыла газеце да юбілею казку "Воблачка" . Як не сказаць, што пісаць у гэтым "дзіцячым" жанры ёй так спадабалася, што займаецца ім да цяперашняга часу.


На канферэнцыі свае лепшыя творы прачыталі выхавальніца дзіцячага сад Валянціна Карніцкая і дырэктар Кублішчынскай школы Галіна Драба. Пра сувязі газеты са школай гаварыў ветэран педагагічнай справы Аляксандр Капітанаў. Ветэран рэдакцыі Мікалай Гайдар падзяліўся ўспамінамі, як у партызанскіх умовах набіраў падпольную газету-лістоўку "Кліч партызана".


Загадчык сельгасаддзела Генрых Недведзь дапамог зрабіць выступленне ў газеце старшыні калгаса "Рассвет" Анатолю Радкевічу пад красамоўным загалоўкам "Наш сябра і дарадчык". Ён жа зрабіў подпісы да здымкаў лепшых камбайнераў Станіслава Рынкевіча з "Парыжскай камуны", Андрэя Кашкура з "Гіганта" і Паўла Ісаковіча з імя Гастэлы. Спаборніцтва на жніве тады рэгулярна асвятляла раённая газета, гэта стала падставай запрасіць на ўрачыстасць пераможцаў і ўручыць ім дыпломы рэдакцыі.


Снимки по поводу выхода пятитысячного номера миорской районкиСнимки по поводу выхода пятитысячного номера миорской районкиТэму эканоміі і беражлівасці прадоўжыў развіваць і паглыбляць пастаянны наш памочнік, начальнік раённага ўчастка энерганагляду Аляксандр Карначоў. Вынікі падпіскі на "Сцяг працы" на наступны год агучыла начальнік раённага аддзялення агенцтва "Саюздрук" Фаіна Вінаградава.


Даўно забылася, што раёнка штогод арганізоўвала агляд-конкурс насценных газет. А тады лепшай на Міёршчыне названа "Колас" -- орган праўлення, партыйнай і прафсаюзнай арганізацый калгаса "Рассвет", выпускам якой займалася галоўны эканаміст гаспадаркі Р. Даргель.
Канферэнцыя—мерапраемства афіцыйнае, даклад на ёй давялося рабіць як рэдактару мне. Што раёнка — баявы памочнік раённай партыйнай арганізацыі, адзначыў першы сакратар райкама партыі Аляксандр Украінец, ён уручыў рэдакцыі прывітальны адрас і Ганаровую грамату РК КПБ. Такімі ж узнагародамі адзначаны брыгадзір Міёрскага ўчастка Наваполацкай узбуйненай друкарні Ядвіга Ляўчонак, бухгалтар рэдакцыі Зінаіда Жук і вадзіцель Раман Лагун. Заахвочвальнай прэміяй абласной арганізацыі Саюза журналістаў за ўдзел у конкурсе на лепшае асвятленне пытанняў страхавання адзначаны карэспандэнт раённага радыёвяшчання Здзіслаў Недведзь…


Углядаюся ў агульны здымак на прыступках будынка райкама партыі. Сярод тых, каго не назваў, Часлаў Кашкур і Войцех Пабяржын. Словы шчырай удзячнасці за супрацоўніцтва з вялікім спазненнем (яны ўжо ніколі не пачуюць) выказваю Мікалаю Шкляру, Генадзю Маняку, Міхаілу Пішчулёнку, Паўлу Бушунову, Віктару Касцюкевічу, Андрэю Чарняўскаму, Васілю Сівіцкаму, Івану Сякацкаму…


Прашу прабачэння ў тых, чые імёны ці прозвішчы памяць ужо не захавала. Яны назаўсёды застануцца на старонках нашай раённай газеты.

 

На здымках: 1. У зале пасяджэнняў. На першым плане Аляксей Кавалевіч і Станіслаў Рынкевіч. 2. Узнагарода Сяргею Матэленку. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта