Игорь Гаврилович в числе лучших молодых комбайнеров Миорщины
gazeta 28-09-2019, 08:30 398 Дажынкі-2019Работнік СУП «Чэрасы» Ігар ГАЎРЫЛОВІЧ быў у ліку найлепшых маладых камбайнераў Міёршчыны да апошніх дзён уборкі зерневых. Раённая Дошка гонару за 3 верасня паведамляла, што ён зжаў 716 гектараў пасеваў і намалаціў 1940,9 тоны збожжа. Крыху падвяла ўраджайнасць на палях гаспадаркі, інакш не адстаў бы ад Анатоля САЧЫЎКІ з «Цітова», які таксама на імпартным агрэгаце NEW HOLLAND амаль з такой жа плошчы сабраў на паўтысячы тон зерня больш.
Дырэктар сельгаспрадпрыемства Алег Януковіч удакладніў, што ў Ігара Сяргеевіча намалот разам з насеннем азімага рапсу складае 1 960 тон, але гэта не канчатковы вынік. З-за капрызаў сёлетняга лета цяпер толькі да- спяваюць апошнія гектары яравога рапсу. Яшчэ плануецца абмалаціць на зерне 100 гектараў кукурузы.
Пра кукурузу размова асобная. Упершыню ў гаспадарцы яе паспрабавалі абмалочваць летась. З плошчы каля 30 гектараў атрымалі 270 тон зерня вільготнасцю 35 – 38 %. Сушыць яго палічылі нерэнтабельным, а захоўваць – немэтазгодным, таму рэалізавалі для вытворчасці камбікармоў. Але сярэдняя ўраджайнасць у 90 цэнтнераў з гектара ўразіла. Таму сёлета для абмалоту адвялі большыя ўгоддзі. На якія мэты выкарыстаць зерне, залежыць ад вільготнасці. Не выключана кансервацыя ў спецыяльны рукаў, як прапануе сучасная тэхналогія.
Такім чынам, жніво для Ігара Гаўрыловіча яшчэ не закончылася, дажынкі яму святкаваць рана. Затое стаць другім камбайнерам на Міёршчыне, які за адзін сезон выгрузіў з бункера больш за 2 тысячы тон зерня, – рэальна.
На працягу года малады механізатар звычайна працуе на трактары МТЗ-1523. Сёлета з вясны займаўся ворывам, потым сеяў яравыя збожжавыя трохметровай сеялкай «Лемкен». Як толькі паставіць камбайн пасля трэцяга для яго жніва на працяглае захоўванне, вернецца да прывычнай працы на трактары.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.