Авторизация
 

Агульныя дасягненні Міёрскага райаграсэрвісу

 Сёння на галоўную сцэну абласных «Дажынак» у Браславе ўзняўся дырэктар ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс» Іван СУШКО як кіраўнік аднаго з найлепшых абслугоўваючых сельскую гаспадарку Віцебшчыны прадпрыемстваў. Калектыў чакала ўзнагарода. За якія паказчыкі? З такім пытаннем звяртаюся да Івана Генадзьевіча напярэдадні свята.

– ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс» сёлета працуе стабільна, – запэўніў дырэктар. – Па выніках за восем месяцаў прыбытак склаў да мінулагодняга паказчыка за такі перыяд 116,5 %, выручка – 112,4 %. Вал зерня вырас на 63,8 %, а малака – на 13,2 %. Дзякуючы гэтаму аб’ём валавой прадукцыі забяспечыў рост у 14,4 %.


Гадавы план па дыскаванні глебы ўжо выкананы, вапнаванне праведзена на 1 367,5 гектара, гэта на 8,9 % больш за мінулагодняе і складае 91,8% гадавога задання.


Найбольш значна павялічыла аб’ёмы дзякуючы тэхнічнаму абслугоўванню тэхнікі рамонтная майстэрня, выручка ў яе да леташняй вырасла на 62 %.


У час жніва мы аднымі з першых у раёне закончылі абмалот уласных палёў. Нашы камбайны працавалі на абмалоце зерневых культур у «Пад’ельцах», «Узмёнскім краі» і іншых гаспадарках раёна, а таксама ў «Слабодцы-агра» на Браслаўшчыне. Дапамагалі ўбіраць агароды насельніцтву.


На стабільныя паказчыкі ў жывёлагадоўлі можам разлічваць і ў далейшым, бо ўжо назапашана па 23,32 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,78 цэнтнера больш леташняга на такі час. Пры гэтым корманарыхтоўка не закончана. За кошт траў і кукурузы ёсць магчымасць павялічыць зімовыя запасы яшчэ прыкладна на тры цэнтнеры ў разліку на галаву жывёлы.


За гэтымі лічбамі – выдатная праца найперш нашых механізатараў. Высокай выпрацоўкі на трактары і камбайне дабіваецца Юрый Варонька. Умела выкарыстоўваюць магчымасці энерганасычаных «Беларусоў-3022» пры дыскаванні глебы і на іншых работах Аляксандр Лонскі і Міхаіл Арцімовіч. На касьбе вызначыўся Уладзімір Ганчарэнка, на зграбанні траў – Сяргей Варонька. Рычард Лукоўскі – ветэран вытворчасці, аднак дае прыклад маладым пры вапнаванні глебы, на касьбе і іншых работах, яму ўсё па сілах. Стары КВК-800 эксплуатуе Яўген Радзіонаў, аднак і на ім дабіваецца добрых вынікаў. Шмат даламіткі, зерня, кармоў перавезлі вадзіцелі МАЗаў Сяргей Баравік і Мікалай Калеснік.
З такімі работнікамі вялікія аб’ёмы забяспечыць па сілах.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта