Авторизация
 

"Дажынкі-2019" пройдуць 28 верасня ў Браславе

 Камбайнер ВУПКУ «Міёрскі» Аляксандр БАРШЧЭЎСКІ па неканчатковых дадзеных сёлета намалаціў 1440 тон зерня. На заключным этапе жніва яго партрэт быў занесены на раённую Дошку гонару ў нашай газеце. Больш таго, Аляксандр Арнольдавіч аказаўся ў ліку найлепшых у вобласці на ўборачным агрэгаце GS-10 (КЗС-10К-26) «Палессе». Ён убіраў не толькі збожжавыя. У ліпені абмалочваў азімы рапс, а ў верасні ўзяўся за яравы. На полі гэтай крыжакветкавай культуры ля вёскі Новае Сяло працаваў разам з Віктарам РУБАНІКАМ (у яго КЗС-1218). Тут і адбылася кароткая размова: як доўга стаяць, калі калега працягвае запаўняць бункер?!

Аляксандр Баршчэўскі стаў механізатарам пасля заканчэння вучылішча ў Друі. Звычайна заняты на трактары МТЗ-922. Зімой вывозіць гной з ферм, летам займаецца хімапрацоўкай пасеваў, выконвае іншыя работы. Увесь час у справе. Сёлетняе жніво для яго трэцяе. Летась у сярэдзіне ўборачнай кампаніі атрымаў новы камбайн КЗС-10, разагнацца не паспеў. Сёлета новая машына не падвяла – ні разу не ламалася. Таму дастаткова было простага старання, лічыць механізатар.


 Сцвярджае, што працаваў як і ўсе: пакуль раса, атрымліваў пуцёўку, запраўляўся, даглядаў камбайн. Потым – у поле. Пачынаў з рапсу, затым пераключыўся на азімую пшаніцу, яравы ячмень, мешанкі. Абмалот працягваў, пакуль не з’яўлялася раса. Абеды і падвячоркі прывозілі ў поле. Прыпынкі залежалі толькі ад надвор’я. А намалот – ад ураджаю. Нібы ўсё элементарна проста. Толькі вынік сведчыць і пра асабістае – веданне тэхнікі і ўменне абыходзіцца з ёй, адказнасць, працоўны запал. Не апошняе і імкненне зарабіць. Раз пастаянна заняты, на заробак не скардзіцца. На жніве ён яшчэ вышэйшы.


У жонкі – прадаўца ў магазіне – таксама напружаны рабочы дзень. Ад 8.00 да 20.00, можа не быць выхадных. Таму асабістую гаспадарку звялі да мінімуму, клапоцяцца толькі пра агарод. Дзеці ўжо дарослыя. Дачка скончыла ПДУ, працуе. Сын вучыцца на камп’ютарнага спецыяліста ў БНТУ. Вось такая сучасная вясковая сям’я.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта