На Миорщине ждут переписчиков дома

 Чарговы этап перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь. З 21 па 30 кастрычніка апытанне рэспандэнтаў, якія не перапісаліся праз інтэрнэт або на стацыянарным участку, праходзіць па месцы жыхарства. Акрамя таго, перапісчык наведае ваш дом (кватэру), калі падчас інтэрнэт-перапісу некарэктна ўказалі дамашні адрас. У спрэчнай сітуацыі пакажыце сертыфікат аб праходжанні перапісу.

Неабходна перапісаць усіх пастаянна пражываючых па ўказаным адрасе незалежна ад месца рэгістрацыі, полу, узросту і грамадзянства. Калі прапусцілі кагосьці з членаў сям’і, запаўняючы анкету ў інтэрнэце, звярніцеся на перапісны ўчастак у Міёрах па нумары 5 14 50. Да вас прыйдзе перапісчык. Або па 30 кастрычніка ў любы дзень з 9.00 да 20.00 наведайце стацыянарны ўчастак у Міёрах па вул. Камуністычнай, 8, другі паверх, правае крыло, кабінет аддзела статыстыкі ці ў Дзісне па вул. Тэльмана, 1, першы паверх, зала пасяджэнняў гарвыканкама.


Па пытаннях перапісу насельніцтва звяртайцеся на адзіны даведачны нумар Кол-цэнтра Белстата 8 801 100 31 31 да 6 лістапада. Званок бясплатны.


Вывучэнне дэмаграфічнай і сацыяльнай сітуацыі ў краіне дазваляе вырашаць надзённыя пытанні, ацэньваць выніковасць дзеючых праграм, знаходзіць магчымасці для развіцця дзяржавы і паляпшэння жыцця насельніцтва Беларусі і кожнага яе рэгіёна. Спадзяёмся на ваша разуменне і супрацоўніцтва.

Фота для ілюстрацыі.

Аддзел статыстыкі Міёрскага раёна
Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.