Галоўная > Афіцыйна > Прыём грамадзян і "прамая лінія"

Прыём грамадзян і "прамая лінія"


15-03-2017, 15:07. размясціў: gazeta

Приём граждан и "прямая линия"У сераду, 15 сакавіка, старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер'евіч Кузняцоў правядзе асабісты прыём грамадзян па пытаннях рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Звяртайцеся з 8 да 12 гадзін (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, райвыканкам).

***

У суботу, 18 сакавіка, з 9 да 12 гадзін на хвалюючыя пытанні жыхароў раёна адкажа старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна Баніфатава. Тэлефануйце на нумар 4 14 45.
***
У суботу, 18 сакавіка, з 9 да 12 гадзін на пытанні грамадзян і юрыдычных асоб у межах кампетэнцыі падатковых органаў адкажа намеснік начальніка інспекцыі—начальнік аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне інспекцыі МНС Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Валянціна Міхайлаўна Маляўка. Тэлефануйце на нумар 8 02152 4 11 47.
***
У суботу, 18 сакавіка, па пытаннях, якія маюць дачыненне да дзейнасці Полацкага пагранічнага атрада, пракансультуе начальнік Полацкага пагранічнага атрада палкоўнік Уладзіслаў Леанідавіч Бруеў. Звяртайцеся з 9 да 12 гадзін на нумар 8 0214 45 20 87.


Вярнуцца назад