Галоўная > Афіцыйна > У райвыканкаме

У райвыканкаме


31-12-2013, 10:46. размясціў: gazeta

Выкарыстанне і ахова зямель

 

23 снежня адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама. Асноўнае пытанне парадку дня — аб рабоце, праводзімай землеўпарадкавальнай службай райвыканкама па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю па выкарыстанні і ахове зямель у раёне.

 

Начальнік службы А. Г. Шаўчонак праінфармавала, што за студзень-лістапад мінулага года ў раёне праведзена 88 праверак захавання заканадаўства, у тым ліку 67 — у прыватным сектары. Вынесена 20 пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў, выдадзена 8 прадпісанняў на выпраўленне парушэнняў.

 

Землеўпарадкавальная служба кантралюе эксплуатацыю ўнутрыгаспадарчых кар'ераў, займаецца інвентарызацыяй зямель населеных пунктаў і сельгасарганізацый. Складзены пералікі свабодных зямельных участкаў, у тым ліку з размешчанымі на іх невыкарыстоўваемымі аб'ектамі нерухомасці,  што належаць зносу. Пералік незанятых "пляцоў" абнаўляецца штомесяц і размяшчаецца на інфармацыйных стэндах райвыканкама, Дзісенскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў, на сайце.

 

Сумесна з гарсельвыканкамамі працягваецца ўпарадкаванне і скарачэнне колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі пабудовамі, 28 з іх знесена, уцягнута ў абарот 5,4 га ўгоддзяў.

За 2013 год грамадзянам прадастаўлена 19 зямельных участкаў для ўзвядзення і абслугоўвання жылля, 10 з іх рэалізавана ў прыватную ўласнасць. Для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў участкі выдзяляліся без правядзення аўкцыёна. У выніку таргоў рэалізавана 8 зямельных участкаў больш чым на 115 млн. рублёў.

Абнаўляюцца дадзеныя кадастравай ацэнкі зямель у Міёрах і Дзісне, садоўніцкім таварыстве "Вяснянка".

 

Райвыканкам канкрэтызаваў задачы землеўпарадкавальнай службы на бліжэйшы перыяд. Сярод першачарговых — выяўленне невыкарыстоўваемых і пустуючых участкаў для ўключэння іх у гаспадарчы абарот, добраўпарадкаванне прыдамавых і гаспадарчых тэрыторый, актывізацыя работ па ўстанаўленні граніц  і рэгістрацыі правоў на ўгоддзі ААТ "Туркова", "Пад'ельцы", "Гвардзейскі".

 

Добраўпарадкаванне

 

Вынікі добраўпарадкавання ў раёне падвяла галоўны архітэктар Ж. Д. Падаляка. У прыватнасці, з 32 запланаваных мерапрыемстваў па ўладкаванні Міёр і Дзісны 22 забяспечаны ў поўным аб'ёме, выкананне 4 працягваецца і 6 не выканана. У сельскай мясцовасці 28 мерапрыемстваў забяспечаны, не выкананы ў поўным аб'ёме 4 і тры не рэалізаваны.

 

Значныя аб'ёмы работ забяспечыла УП ЖКГ. У сельскіх населеных пунктах устаноўлена звыш 3,8 кіламетра агародж, 62 аб'екты малых ландшафтна-архітэктурных мастацкіх форм, праводзіўся рамонт дарог і вуліц, наводзіўся парадак на могілках, на 13 з іх устаноўлены агароджы агульнай працягласцю больш за 2 кіламетры.

 

Аднак з-за недахопу фінансавых сродкаў не абсталявана стаянка аўтатранспарту ля парку па вул. Савецкай у Міёрах, не завершана мадэрнізацыя шэрагу будынкаў і добраўпарадкаванне тэрыторый ля іх, шэраг іншых аб'ектаў. Заданне па зносе пустуючых і старых дамоў выканана на 67%, вываз камунальных адходаў іншымі арганізацыямі забяспечаны на 63%, рамонт і паляпшэнне дарожнага пакрыцця вуліц і дарог, што знаходзяцца на балансе УП ЖКГ, — на 20%, а іншых — на 49%.

 

Райвыканкам зацвердзіў мерапрыемствы па добраўпарадкаванні гарадоў і сельскіх населеных пунктаў раёна на 2014 год, замацаваў за сельскімі населенымі пунктамі, вуліцамі, плошчамі і скверамі райцэнтра арганізацыі-шэфаў і адказных работнікаў раённага звяна. Зацверджаны склад раённага штаба па добраўпарадкаванні пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка. Вызначаны задачы сельскіх Саветаў, УП ЖКГ і аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, дарожных і іншых арганізацый.

 

Значная ўвага надаецца далейшаму ўцягненню насельніцтва ў навядзенне парадку ў населеных пунктах і на прыватных падвор'ях. У бюджэце раёна сродкаў на добраўпарадкаванне ў 2014 годзе прадугледжана менш, аднак усе запланаваныя мерапрыемствы павінны быць выкананы, прытым у Міёрах — да Свята горада 3 ліпеня.

 

Іншыя пытанні

 

Райвыканкам зацвердзіў спіс грамадзян, якія маюць патрэбу ў ільготным крэдыце для газіфікацыі жылых памяшканняў. Прынята рашэнне аб прыватызацыі жылых памяшканняў: дадзены дазвол на продаж дзвюх кватэр у прыватную ўласнасць у райцэнтры.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 


Вярнуцца назад