Галоўная > Афіцыйна >


10-09-2010, 14:39. размясціў: gazeta
Раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” арганізавала 26 жніўня грамадскую прыёмную. У гэты дзень у яе звярнуліся непасрэдна чатыры наведвальнікі, быў адзін тэлефонны званок.
Так, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны А. І. Рубаніку патрэбны бярозавыя дровы. Ад іншых ён ужо адмовіўся. Пытанне ўзгоднена з Міёрскім філіялам АУП “Віцебскаблпаліва” і будзе вырашана.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі В. І. Пятрова прапанавала падтрымаць сем’і, у якія вернуты раней адабраныя дзеці. Намеснік дырэктара Дзісенскага дзіцячага сацыяльнага прытулка Р. Я. Рагоўская просіла аб выдзяленні сродкаў для пакупкі канцылярскіх тавараў для арганізацыі гуртковай работы. Гэтыя звароты будуць разгледжаны на пасяджэнні савета раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, ёсць спадзяванні на сродкі грамадскага аб’яднання.

Л. Я. Рынкевіч цікавілася льготамі пры атрыманні сацыяльнага жылля. Яе праканультавалі спецыялісты.

Выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу Т. С. Кліменцьева турбуецца аб набыцці спартыўнага рыштунку. Каб дапамагчы, будзе падрыхтавана просьба ў абласную структуру ГА “Белая Русь”.

М. БАНІФАТАВА.

Вярнуцца назад