Галоўная > Афіцыйна > Добраўпарадкаванне

Добраўпарадкаванне


2-05-2012, 08:30. размясціў: gazeta

У пятніцу, 20 красавіка, старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў правёў пашыраную нараду па пытаннях добраўпарадкавання. Вясновы перыяд спрыяе правядзенню работ у парках, скверах, на прыдамавых тэрыторыях. Распрацаваны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Міёршчыны. Цяпер час пастарацца ўсім, каб намечанае ажыццявіць. Вызначаны канкрэтныя заданні УП ЖКГ, дарожным арганізацыям, прадпрыемствам і ўстановам. Неабходна звяртаць увагу не толькі на прыдамавыя тэрыторыі, а і на месцы збору адходаў з могілак, арганізацыю рэгулярнага вывазу смецця, праяўляць клопат пра тэрыторыі, якія прылягаюць да міні-палігонаў і пляцовак часовага складзіравання цвёрдых і камунальных адходаў.

 

У мэтах добраўпарадкавання, забеспячэння санітарнай уборкі і ўтрымання ў належным стане райцэнтра распараджэннем райвыканкама за вуліцамі горада замацаваны адказныя спецыялісты раённага выканаўчага камітэта, яго аддзелаў і ўпраўленняў. На кожнай вуліцы з кожным домаўладальнікам праводзяцца гутаркі, вызначаюцца аб’ёмы работ, якія трэба выканаць у бліжэйшы час. Звяртаецца ўвага на неабходнасць выканання санітарных норм да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый. Нельга выліваць вадкія адходы на зямлю, у каналізацыю, водныя аб’екты. Забараняецца складзіраваць і захоўваць больш 72 гадзін на тэрыторыях, якія мяжуюць з зямельнымі ўчасткамі, у тым ліку з праезнымі часткамі вуліц, дровы, торфабрыкет, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.

У бліжэйшы час па вуліцах горада будуць праведзены рэйды.

 

В. ЯРАХНОВІЧ,

начальнік аддзела

жыллёва-камунальнай

гаспадаркі райвыканкама.


Вярнуцца назад