Галоўная > Афіцыйна > Дзяржкантроль: у Віцебскай вобласці дзейнічае гарачая лінія па фактах павышэння цэн на сацыяльна значныя тавары

Дзяржкантроль: у Віцебскай вобласці дзейнічае гарачая лінія па фактах павышэння цэн на сацыяльна значныя тавары


3-08-2020, 15:54. размясціў: gazeta

 Для аператыўнага спынення парушэнняў заканадаўства пра цэнаўтварэнне з 3 па 28 жніўня дзейнічае гарачая лінія, на якую можна паведаміць пра факты павышэння цэн на сацыяльна значныя і іншыя тавары, а таксама паслугі. Звароты прымаюцца з 10.00 да 17.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00 па нумарах 8 (0212) 37 54 53 і 8 (0212) 37 61 64 (Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці); 8 (0216) 51 09 26 (Аршанскі міжраённы камітэт); 8 (0214) 74 87 50 (Полацкі міжраённы камітэт). 

Звяртаем увагу, што парушэнне ўстаноўленых заканадаўствам межавых цэн і гандлёвых надбавак цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафа на службовую асобу ў памеры да 20 базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка ці юрыдычную асобу – у двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай ад рэалізацыі гэтых тавараў і паслуг па цэнах, устаноўленых згодна з заканадаўствам.


***
Каб не дапусціць парушэння правоў работнікаў, з 3 па 6 жніўня працягне працаваць гарачая лінія з жыхарамі вобласці, на якую можна звяртацца па пытанні несвоечасовай выплаты заробку. Звяртайцеся з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 8 (0212) 37 61 94 і 37 61 53.

Фота для ілюстрацыі.


Вярнуцца назад