Галоўная > Афіцыйна > На Міёрскім мясакамбінаце новы дырэктар

На Міёрскім мясакамбінаце новы дырэктар


5-11-2019, 10:02. размясціў: gazeta

 Дырэктарам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Міёрскі мясакамбінат» прызначаны Сяргей Мікалаевіч РОСАЎ.

Ён нарадзіўся ў Міёрах у 1975 годзе, скончыў СШ № 2. Служыў у арміі. Пэўны час быў прыватным прадпрымальнікам. У сістэме спажывецкай кааперацыі прайшоў шлях ад радавога прадаўца да старшыні праўлення райспажыўтаварыства. Апошнім часам кіраваў хлебазаводам у Верхнядзвінску. Жанаты, дарослая дачка працуе ў Мінску.


Якія задачы ставіць перад сабой на адказным пасту дырэктара аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў райцэнтра?
– У першую чаргу – захаваць калектыў рабочых і спецыялістаў, бо цяпер у мясакамбіната няпросты час – працуем са стратамі. Адсюль задача нумар два: выйсці на рэнтабельную работу. Гэта магчыма, як пашырым рынкі збыту ў Беларусі і арганізуем рэгулярныя пастаўкі сваёй прадукцыі на экспарт, найперш у Расію. Трэба клапаціцца пра сыравінную базу. Поспех – у комплексным рашэнні гэтых асноўных і мноства іншых задач.

Фота Леаніда МАТЭЛЕНКА.


Вярнуцца назад